Праект партала
Дома
10.06.2018 / 14:24
Наста Дашкевіч пра выхаванне дзяцей: Галоўны сакрэт — любіць іх22

«Раніца пачынаецца». Фота з інстаграма Змітра Дашкевіча.

Нават не верыцца, што нашай бясстрашнай прынцэсе ўжо 4 гады. Падаецца, што табе заўсёды гадоў 20, у галаве свабода, каханне, безліч ідэяў і часу, як для працы, гэтак і для сяброў. А на самой справе ты ўжо даўно маеш пэўныя абавязкі, вялікую адказнасць і шмат рознай важнай, але мітусні. А, галоўнае, ты мама, якая дала жыццё і ўводзіш у яго адну няўрымслівую дзяўчынку і пяшчотнага хлопца.

Калісьці (калі не мела дзяцей) я думала, што якія дзеці — заслуга і плён працы бацькоў. І пра гэта пераконвалася асабліва тады, калі дзеці паводзілі сябе неяк не так, як, мне ўяўлялася, трэба было. Цяпер я бачу, наколькі дзеці — сфарміраваныя Асобы са сваім унікальным «Я». Вядома, бацькі шмат што будуюць, роўна як шмат што руйнуюць. Але кожнае дзіця прыходзіць у свет асаблівае, са сваімі талентамі і характарам. І бацькі могуць крыху «прычасаць» яго, але не перапісаць.

Таму можна не баяцца так, як баялася я: як я выхаваю дзіця? Ці дам рады? Ці ўсё зраблю правільна? Ёсць Той, Хто адназначна задаў пэўныя каардынаты ў жыцці гэтых маленькіх чалавечкаў, а ты ўжо рыхтуй дарогу і апрацоўвай пабітыя каленкі. :) і Любі. Адзінае, што сапраўды патрабуецца — гэта любіць іх:).

facebook.com/ nasta.dashkevich

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура