Праект партала
Навокал
09.06.2018 / 11:54
У расійскім Омску маладую настаўніцу звольнілі за фрывольную фотасесію ў купальніку, а потым прапанавалі вярнуцца32

Маладую настаўніцу звольнілі са школы ў расійскім Омску пасля распаўсюджвання ў інтэрнэце яе фатаграфій у купальніку, што недапушчальна ў адпаведнасці са школьным кодэксам этыкі педагогаў, паведамляе ў суботу мэрыя горада, піша ria.ru

Раней настаўніца паскардзілася на звальненне мясцоваму выданню НГС.Омск. Вікторыя Папова паведаміла выданню, што ў вольны ад асноўнай працы час праходзіла навучанне ў мадэльнай школе і фатаграфавалася ў купальніку для рэкламы крамы адзення. Свае фота ў сацсетках яна не выкладвала, аднак іх апублікавала мадэльная школа.

«Настаўнік гісторыі Вікторыя Папова сваімі паводзінамі — распаўсюджваннем у інтэрнэце фатаграфій фрывольнага зместу ў мэтах прасоўвання нейкага камерцыйнага праекта — нанесла шкоду іміджу школы, а самае галоўнае — высокаму званню педагагічнага работніка. Усвядоміўшы дадзены факт, педагог напісала заяву па ўласным жаданні», — паведамілі ў мэрыі.

Пасля рэзанансу, выкліканага звальненнем, з настаўніцай і кіраўніцтвам школы сустрэлася міністр адукацыі рэгіёну: па выніках сустрэчы Паповай прапанавалі вярнуцца на працу ў тую ж або ў іншую школу.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура