Проект газеты
Дома Легкий летний десерт: панакотта с нежным клубничным соусом РЕЦЕПТ3

Распачаўся сезон ягад. Падаецца, што дэсерты нам больш не патрэбныя, бо можна загасіць сваю прагу да салодкага сакавітымі клубніцамі, суніцамі і чарэшняй. Але мне ў нейкі момант становіцца нудна проста есці ягады. Тады я пачынаю шукаць рэцэпты дэсертаў, якія ідэальна з імі спалучаюцца. Адзін з такіх рэцэптаў — гэта добра вядомая панакота. Так, вы можаце знайсці гэты дэсерт на палічках у краме, але раю вам хаця б раз паспрабаваць зрабіць яго самастойна.

Рэцэпт панакоты нарадзіўся ў дваццатым стагоддзі ў Італіі. Назва перакладаецца як «вараныя вяршкі», што ідэальна адлюстроўвае і галоўны інгрэдыент, і спосаб яго прыгатавання.

Панакота з клубніцамі.

Існуе вялікая колькасць рэцэптаў гэтага дэсерту, розных па прапорцыях і складніках. Нават ходзяць спрэчкі, што правільная панакота гэта тая, што без жэлаціну, але з яечнымі бялкамі. Ёсць таксама сучасныя варыянты, дзе вяршкі араматызуюцца не ваніллю, а лавандай, гарбатай ці зёлкамі. Так што, калі па маім рэцэпце ўсё атрымаецца, можна працягваць бясконцыя эксперыменты далей.

Вам спатрэбяцца:

  • 8 гр. жэлаціну;
  • 265 гр. вяршкоў, 33%;
  • 110 гр. малака 3,2%;
  • 50 гр. цукру;
  • ваніль.

Прыгатаванне

Пачынаем з жэлаціну. Прасцей за ўсё выкарыстоўваць яго ў лістах. Трэба проста замачыць іх у вадзе, а потым адціснуць і дадаць у сумесь. Калі вы бераце звычайны парашковы жэлацін, то гэтыя 8 гр. вы заліваеце 48 гр. вады (роўна ў 6 раз больш, чым жэлаціну), перамешваеце, чакаеце 4-5 хвілін, каб жэлацін набух і тады дадаеце ўсё разам (жэлацін і вада).

У сатэйнік наліваем вяршкі, малако, дадаем цукар і ванільны цукар (ці эсенцыю). Канечне, лепей за ўсё выкарыстоўваць струк ванілі, але тады кошт рэцэпта адразу павышаецца. Сатэйнік ставім на агонь, даводзім да кіпення і адразу выключаем. Дадаем жэлацін і акуратна размешваем.

Разліваем панакоту па шклянках ці ў сіліконавыя формачкі. Даём цалкам астыць і перакладаем у халадзільнік. Можа спатрэбіцца да 5 гадзін, каб панакота стабілізавалася.

Захоўваць панакоту можна 2-3 дні. Такі дэсерт можна нават замарозіць і трымаць у лядоўні каля месяца. У другім выпадку, перад падачай трэба будзе дастаць панакоту з лядоўні і пакінуць у халадзільніку прыкладна на гадзіну.

Падаваць са свежымі ягадамі. Можна хутка прыгатаваць соус з клубніц. Для гэтага спатрэбіцца:

  • 150 гр. трускалак;
  • 1 ст. л. цукру
  • 1 ст. л. вады

Ягады парэзаць на кавалачкі, змяшаць з цукрам, дадаць вады і на маленькім агню давесці да кіпення. Зняць, астудзіць. Калі жадаеце, каб соус быў аднародным, яго можна працерці праз сіта ці «прабіць» блэндарам.

Смачна есці!

Каментары
каб жа ты тыя ягады і ўзімку ела / Ответить 09.06.2018 / 12:59

>Але мне ў нейкі момант становіцца нудна проста есці ягады. Тады я пачынаю шукаць рэцэпты дэсертаў, якія ідэальна з імі спалучаюцца…ппц аб'елася абжорка.. апошні раз я ела ягады ў дзяцінстве.. як зараз і мой сын - бабулі купляюць са сваіх пенсій яму.. мы сабе са сваіх зарплат не можам такое дазволіць

6
:) / Ответить 10.06.2018 / 00:04

Трускаўкі з яйцамі... толькі ў дурным сне такое можа прысніцца ) а вось клубнічка на яйцах.. - цьфу.. усё роўна, як такое можна есьці ??

5
Žvir / Ответить 11.06.2018 / 09:43

Nie, ja praminuūby takoje, na vyhliad padazrona...

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРОЕКТ2 материала Шура-бура