Прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс аб'явіў склад новага ўрада, пераважная большасць пасад у якім атрымалі жанчыны.
Сярод 18 міністэрскіх пасад 11 атрымалі жанчыны, у тым ліку пасады міністра абароны, фінансаў, эканомікі і юстыцыі. Урад на 61,1% сфармаваны з жанчын і гэта самы вялікі паказчык у гісторыі Іспаніі.