Праект газеты
Навокал З праграмы конкурсу «Міс Амерыка» прыбралі дэфіле ў купальніках14

Арганізатары конкурсу «Міс Амерыка» выключылі з праграмы традыцыйнае дэфіле ўдзельніц у купальніках. Пра гэта паведаміла кіраўнік апякунскага савета Miss America Organization Грэтхен Карлсан.

«Мы больш не беззмястоўнае шоу. Мы спаборніцтва», — сказала яна ў эфіры праграмы Good Morning America на тэлеканале АВС.

Замест дэфіле ў купальных касцюмах дзяўчатам трэба будзе гутарыць з членамі журы на самыя розныя тэмы.

Таксама канкурсанткі больш не будуць выходзіць у вячэрніх сукенках. Удзельніцы будуць выходзіць на сцэну ў тым адзенні, якое на іх погляд максімальна адлюстроўвае асабісты стыль.

Згодна з новымі правіламі конкурс правядуць 9 верасня 2018 года.

Каментары
Сярэднестатыстычны / Адказаць 05.06.2018 / 17:48

Ну і начорта такі конкурс без купальнікаў? Маўляў, дзяўчаты цяпер будуць гутарыць з членамі журы. Каб паказаць унутраную прыгажосць і незабубенны духоўны свет, ага. Феміністкі, як старажытнагрэчаскі цар Мідас, маюць дар ператвараць у лайно ўсё, за што бяруцца.

7
)) / Адказаць 05.06.2018 / 18:09

Забавно, феминистки приведут этот мир к истинному патриархату)

5
Мiкола))) / Адказаць 05.06.2018 / 18:22

Скора міс амэрыка будуць пісюнамі мерацца

7
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура