Праект партала
Густ
30.05.2018 / 13:48
Казачнае адзенне беларускай дызайнеркі, расфарбаванае з дапамогай каранёў, ягад і насення ФОТЫ31

Кацярына Кабанава шмат год працавала псіхатэрапеўтам: лячыла людзей і выкладала ў медыцынскім універсітэце. Але аднойчы цалкам змяніла род дзейнасці і сышла ў дызайн. Цяпер яна малюе карціны, але не на палатне, а на тканіне. А ў якасці пэндзлікаў у Кацярыны выступаюць кветкі і расліны. Такі натуральны падыход да стварэння адзення — фундамент брэнда POET.KA.

Кацярына Кабанава ў сваёй сукенцы.

«Прырода Беларусі натхняе і ўзбагачае мяне, думаю, менавіта гэта прывяло мяне да натуральнага афарбоўвання. І праз свой занятак я перадаю гэтую любоў іншым людзям, каб яны ўпрыгожвалі сябе», — расказвае Кацярына.

Першай рэччу, якую стварыла дызайнерка, быў шаўковы шалік, афарбаваны з дапамогай раслін. Пасля было шмат эксперыментаў з рознымі тканінамі (бавоўнай, поўсцю, шоўкам) і раслінамі (кветкі, лісце, ягады, карані і насенне). Яна зварыла сотні настояў і зрабіла тысячы адбіткаў, каб сёння ствараць тое, што вы можаце бачыць на фотаздымках.

Дарэчы, расліны Кацярына збірае па ўсёй Беларусі, але часцей за ўсё інструментам для творчасці становяцца кветкі і лісцікі з яе ўчастка.

У камандзе Кацярыны, акрамя яе самой, ёсць маркетолаг, швачкі, канструктар, майстар, якая валодае тэхнікай шыцця з абрэзкаў, і спецыяліст па тэхнічнай падтрымцы інтэрнэт-крамы.

«Мне вельмі хочацца павялічыць абарот продажаў ад сваіх вырабаў. Аднак ручная праца патрабуе шмат сіл і асаблівага пакупніка, таму ў Poet.ka з'явяцца базавыя рэчы з натуральных тканін. У найбліжэйшай будучыні я таксама планую адкрыццё свайго магазіна, дзе хачу сабраць вырабы тых дызайнераў, якія блізкія маёй філасофіі: натуральнасці, экалагічнасці, складанасці і прыгажосці», — падзялілася з «Нінай» планамі дызайнерка.

Дарэчы, псіхатэрапеўтычная практыка таксама засталася ў жыцці дызайнеркі, хоць крыху і ў іншым выглядзе: жанчына вядзе свой філасофскі акаўнт у інстаграме і фэйсбуку і чытае этыка-псіхалагічныя лекцыі.

Nina.nn.by

Каментары
хамса / Адказаць 30.05.2018 / 14:06

калі ламаеш галіны, сцябліны раслін, ім балюча.. што тут казачнага? сучасныя тэхналогіі дазваляюць рабіць якую заўгодна казку без калецтва жывога

12
хамса / Адказаць 30.05.2018 / 14:28

але першае фота вельмі ўдалае (мімікрыя) толькі яно..

6
Žvir / Адказаць 30.05.2018 / 14:28

Heta plahijat. Elema miela ū prapanovie žanočyja palito i žakiety z takoj tematykaj, i bylo heta hadoū 15-17 tamu.

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура