Праект газеты
Навокал Вядучая спыніла каня на скаку ў жывым эфіры ВІДЭА5

Спартовая карэспандэнтка тэлеканала Sky здолела спыніць каня, што імчаўся па іпадроме, нягледзячы на тое, што сама трапіла пад яго капыты. Дзяўчыне ўдалося хутка ўстаць на ногі і ўтаймаваць жывёлу. 

Хэйлі Мур (Hayley Moore) рыхтавала сюжэт аб скачках для аднаго са спартыўных тэлеканалаў. У фінале адзін з коней скінуў жакея і рэзка панёсся галопам проста на яе. Журналістка паспрабавала спыніць жывёлу і атрымала ўдар на хуткасці каля 48 км/г. Нягледзячы на тое, што конь працягнуў яе па зямлі, дзяўчына схапіла лейцы і супакоіла жывёлу. Праз некалькі хвілін карэспандэнтка правяла інтэрв'ю з пераможцам спаборніцтваў.

Учынак дзяўчыны быў высока ацэнены як сярод журналістаў, так і сярод спартсменаў. Калега Мур Джэйсан Вівер заявіў, што гэтая гісторыя з'яўляецца адной з найстрашнейшых. «Гэта толькі таму, што Хэйлі была акружаная коньмі ўсё сваё жыццё і дакладна ведае, што рабіць, — таму яна змагла паказаць неабходныя здольнасці, уменні і адвагу, каб зрабіць менавіта тое, што яна зрабіла», — сказаў ён. Вядомы ірландскі жакей Пэт Смулен заявіў, што не чакаў меншага ад Мур.

Прозвішча Мур з'яўляецца адным з найбольш вядомых у свеце коннага спорту: амаль уся сям'я карэспандэнткі выступае ў якасці жакеяў, а яе бацька — заслужаны трэнер.

Каментары
Мулла Омар / Адказаць 23.05.2018 / 11:59

Слона на бегу остановит и хобот ему оторвет.

5
Максим Дизайнер / Адказаць 23.05.2018 / 13:09

Ух, какая красота!

0
Зымяль / Адказаць 23.05.2018 / 13:26

"Я для бабы сваёй все дзела атлажу. Штоб в таске у акна не сідзела: То каня шугану, то ізбу падажжу, Ей нельзя без любімага дзела." (с)

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура