Праект партала
Стасункі
22.05.2018 / 11:42
Іван Шыла расказаў, як перажыць разрыў адносін, калі гэта сёмы раз38

У фэйсбуку вядомы грамадскі актывіст, прадпрымальнік, журналіст Іван Шыла падзяліўся жыццёвымі парадамі, як, не руйнуючы сябе, перажыць разрыў адносінаў. Іван перажывае расстанне ў сёмы раз, яго жыццёваму досведу можна верыць.

Я нядаўна пісаў, што рабіць, калі ў вас пахмелле, а цяпер магу распавесці пра тое, як перажыць канец адносін (у мяне гэта сёмы раз, ха).

Па-першае, алкаголь і наркотыкі ніяк не дапамогуць. Чым раней ад іх адмовіцца, тым лепш.

Я не асаблівы прыхільнік думкі, што новыя заняткі / змена заняткаў і шчыльны графік моцна дапамагаюць, але шмат вольнага часу дакладна не ідзе на карысць.

Самыя складаныя пункты ў сутках — перад сном і раніцай. З другім складаней, але калі пачынаць дзень з прабежкі, то гэта, вядома, палепшыць настрой. Перад сном можна піць снатворнае, вельмі зручна.

Спорт наогул вельмі дапамагае, і свабодны статус — гэта дастатковы час для трэніровак.

Важна сустракацца з людзьмі. Не таму, што зараз можна (тады добра, што адносіны скончыліся), проста гэта адцягвае. Але трэба памятаць пра алкаголь.

Можна яшчэ сказаць, што сустрэчы з людзьмі — гэта большы шанец для новых адносін. І так, новыя адносіны вельмі дапамагаюць забыць старыя, але яны хутчэй пра мінулае, чым пра будучыню. Таму ў дзевяці выпадках з дзесяці сканчаюцца хутка і дрэнна. Або проста хутка.

P.S Не пішыце слёзных пастоў і менш даймайце сяброў сваімі праблемамі. Расповеды пра пакуты гучаць аднолькава (нягледзячы на тое, што ўсе няшчасныя як быццам бы павінны быць няшчасныя па-рознаму).

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура