Праект газеты
Стасункі Эмацыйная залежнасць: як ёй даць рады, каб яна не перарасла ў дэпрэсію2

Анжэла Клінцэвіч, псіхолаг аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Маладзечанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, лічыць, што адна з самых сур’ёзных праблем узаемаадносін — гэта эмацыйная залежнасць.

Анжэла Клінцэвіч. Фота rh.by

«Часцей за ўсё эмацыйная залежнасць праяўляецца ў шлюбных і дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, калі жонка не ўяўляе сябе без мужа, а дарослае дзіця не можа абыходзіцца без апекі маці. Нярэдка здараецца, што жанчына ненавідзіць свайго мужа або партнёра, але пры гэтым сцвярджае, што не можа без яго жыць».

Такім чынам вынікае, што эмацыйная залежнасць — гэта моцная патрэба ў іншым чалавеку, калі патрэбны хтосьці, хто становіцца сэнсам жыцця, звышкаштоўнасцю.

Фота psylive.com.ua.

Адмаўленне уласных эмоцый і жаданняў, няўменне прымаць рашэнні, бязволле, схільнасць прыносіць сябе ў ахвяру, няздольнасць несці адказнасць за сябе і сваё жыццё — усё гэта ўласціва суб'екту, які знаходзіцца ў эмацыйнай залежнасці. Для эмацыйна залежнага чалавека вельмі важны стан, рэакцыі і ацэнкі іншага чалавека. Калі ж значнага чалавека працяглы час няма побач, узнікае моцны неспакой, замяшанне, якое часта характарызуецца фразай: «Я месца сабе не знаходжу».

Супрацьлегласцю эмацыйна залежных адносін з’яўляюцца адносіны раўнапраўныя.

«Яны ўзбагачаюць чалавека, спрыяюць росквіту і развіццю асобы, яны усвядомленыя і не супярэчаць стану ўнутранай свабоды і раўнавазе», — мяркуе псіхолаг.

Раўнапраўныя адносіны, распавядае Анжэла Клінцэвіч, грунтуюцца на ўзаемнасці, даверы і павазе адзін да аднаго. Эмацыйна залежныя адносіны выстройваюцца па прынцыпе дамінавання і падпарадкавання. У пары ёсць той, хто вядзе, і той, каго вядуць. Пры гэтым той, хто вядзе, лічыць, што ён лепш ведае «як жыць» і «што рабіць», цалкам кантралюе таго, хто падпарадкоўваецца. А той, у сваю чаргу, цалкам прымае навязанае яму меркаванне і стандарты паводзін. Асновай залежных адносін з'яўляецца страх перад жыццём, няўпэўненасць у сабе, адчуванне ўласнай непаўнавартаснасці, павышаная трывожнасць.

Фота psylive.com.ua.

Ёсць падстава задумацца, калі:

  • вы маеце залежнасць ад чужых меркаванняў;
  • у вас не атрымліваецца выбудоўваць паўнавартасныя адносіны з патэнцыйнымі партнёрамі;
  • вы не ў стане самастойна прымаць важныя рашэнні;
  • з вамі здараюцца моцныя і часта неабгрунтаваныя прыступы рэўнасці;
  • не можаце сказаць цвёрдае «не», адмовіцца ад дакучлівай прапановы;
  • вы перажылі гора, моцнае ўзрушэнне і не можаце вярнуцца да нармальнага рытму жыцця;
  • вы адчуваеце глыбокую адзіноту.

Фота bagiraclub.ru

На жаль, але наступствы эмацыйнай залежнасці могуць быць вельмі кепскімі.

Эмацыйна залежны чалавек пастаянна знаходзіцца ў трывозе, напружанні. У сувязі з гэтым паступова развіваецца псіхасаматычныя хваробы: праблемы са страўнікава-кішачным трактам, скурныя захворванні (экзэма, псарыяз). З'яўляюцца неўратычныя расстройствы, які паступова пераходзяць у цяжкія формы дэпрэсіі з суіцыдальнымі настроямі.

«Спачатку вы ставіце ў залежнасць ад іншага чалавека свае эмоцыі, потым усе свае справы і рашэнне праблем. І скончыцца тым, што вы будзеце вінаваціць яго ва ўсіх бедах у вашым жыцці, ва ўсіх вашых цяжкасцях, нягодах і гэтак далей. Пры гэтым хто вінаваты? Гэты чалавек? Не, вінаватыя вы самі!

Фота bagiraclub.ru.

Менавіта з таго моманту, калі паставілі сваё жыццё і сваё шчасце ў залежнасць ад партнёра. Такая залежнасць не мае нічога агульнага з нармальнай чалавечай узаемапавагай, якая неабходная ў любых адносінах. Менавіта гэта ўзаемапавага прымушае нас лічыцца з жаданнямі адзін аднаго, шукаць кампрамісы, часам саступаць, абмяркоўваць праблемы і прымаць сумесныя рашэнні. Гэта не сузалежныя адносіны, гэта павага да партнёра, якая неабходная ў любой сям'і, у любых адносінах. Муж лічыцца з жаданнямі жонкі, жонка лічыцца з жаданнямі мужа, але абодва яны застаюцца цалкам самастойнымі асобамі. Так могуць будавацца здаровыя адносіны. На гэтай аснове мы можам стварыць шчаслівую сям'ю».

Наталля Тур

Каментары
Васисуалий Лоханкин / Адказаць 24.05.2018 / 14:55

Все эти авторские : вы зависимы от чужого мнения; у вас не получается выстраивать полноценные отношения с потенциальными партнерами; вы не в состоянии самостоятельно принимать важные решения; с вами случаются сильные и часто необоснованные приступы ревности; не можете сказать твердое «нет», отказаться от навязчивых предложений; вы пережили горе, сильное потрясение и не можете вернуться к нормальному ритму жизни; испытываете глубокое ощущение одиночества. Относятся не к обоим , а это проблема ОДНОГО человека .И не надо сваливать с больной головы на здоровую . Всё начинается с детства. Как воспитали "человечека" до 5 - 7 лет , таким он и будет всю жизнь .. )

2
Сергей / Адказаць 24.05.2018 / 23:02

Все это если помнят коммунисты и комсомольцы - принцип демократического централизма. Т.е. подчинение.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура