Праект партала
Навокал
17.05.2018 / 10:31
Марына вельмі моцная, але ёй патрэбна наша дапамога4

На платформе Talaka пачаўся збор сродкаў на скутар для дзяўчыны з цяжкім захворваннем.

Марыне Лабачэўскай 29 гадоў. Яна жыве ў аграгарадку Нарач. У яе прагрэсіруючая канечнастнапаясная цягліцавая дыстрафія. Першыя праявы захворвання з'явіліся яшчэ ў школьныя гады: ніжнія канечнасці сталі больш слабымі, з'явіліся цяжкасці з пад'ёмам па лесвіцы, стала праблематычна ўстаць на калені і падняцца, устаць з крэсла або табурэткі. Яе вызвалілі ад фізкультуры, а хвароба працягвала развівацца — закранула і верхнія канечнасці. Стала цяжка заходзіць у транспарт і падымацца па прыступках. У 18 гадоў ёй далі трэцюю групу інваліднасці.

Пасля школы Марына вучылася ў медыцынскім каледжы. Вучыцца было няпроста, з прычыны яе фізічнага стану: трэба было шмат хадзіць і ездзіць па горадзе ў грамадскім транспарце. Але нягледзячы на ўсе цяжкасці, яна каледж скончыла і нават з адзнакай, а затым два гады працавала ў Ашмянскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Больш за тое, дзяўчына паступіла на бюджэтнае аддзяленне біяфакультэта на завочную форму ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Машэрава. Але корпус універсітэта не прыстасаваны для маламабільных студэнтак, а заняткі былі на розных паверхах, часцей на 5-ым ці 6-м паверсе, таму Марына змагла правучыцца толькі два гады. У красавіку 2018 года Марына атрымала 1 групу інваліднасці. Захворванне прагрэсуе.

Марына вельмі дрэнна перасоўваецца. І калі па хаце яшчэ ходзіць сама, трымаючыся за сценку або мэблю, то на вуліцы, на жаль, зусім цяжка — можа прайсці 10-15 метраў з старонняй дапамогай. Таму пабыць на вуліцы і пагуляць на свежым паветры доўга не атрымліваецца.Што тычыцца скутэра, то яна яго ўжо нават прымерыла, калі была ў гасцях у іншай сям'і.

 «Я мару аб куплі скутэра з электрапрывадам, які стане маім асноўным памочнікам пры перамяшчэнні. Так як канструкцыя скутэра дазваляе ім кіраваць нават пры слабых нагах і руках, як у мяне. Вельмі цяжка ўвесь час быць дома або на тэрыторыі ўласнага двара. Хочацца гуляць па мясцовасці і мець магчымасць дабрацца, напрыклад, у паліклініку або набярэжную возера, яно ў нас вельмі вялікае і прыгожае. Больш часу праводзіць усёй сям'ёй на свежым паветры. Я вельмі хачу максімальна ўсё паспець у жыцці і весці паўнавартасны лад жыцця», — распавядае пра сваю мару Марына.

Падтрымаць Марыну можна праз платформу Talaka.

Новы час

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура