Праект партала
Навокал
16.05.2018 / 11:43
Бенядзікт Камбербэтч будзе адмаўляцца ад роляў у кіно, дзе ў жанчын меншыя ганарары6

Выканаўца галоўных роляў у серыяле «Шэрлак» і фільме «Гульня ў імітацыю» Бенядзікт Камбербэтч адмовіўся здымацца ў кіно, бо яго ганарар быў большы, чым яго партнёркі па здымачнай пляцоўцы.

Пра гэта паведамляе Radio Times.

«Роўная плата і месца за сталом з'яўляюцца цэнтральнымі прынцыпамі фемінізму», — заявіў Камбербэтч.

Таксама ён распавёў, што ганарыцца тым, што яго прадзюсарская кампанія SunnyMarch пачне выпускаць больш кінастужак з жанчынамі ў галоўных ролях.

«Наш наступны праект — гэта жаночая гісторыя, расказаная з жаночага пункту гледжання. У цэнтры сюжэту — мацярынства падчас экалагічнай катастрофы», — падзяліўся планамі Камбербэтч.

У Беларусі гендарны дысбаланс аплаты працы таксама захоўваецца: жанчыны атрымліваюць 75% ад заробкаў мужчын.

Каментары
касманаўт / Адказаць 16.05.2018 / 13:10

Паважаная НН, які дысбаланс? Ці можна падрабязней на гэту тэму? Мужчына, які працуе дворнікам атымлівае 100%, а жанчына на такой жа працы - 75%, ці як?

1
Сенатор Макей / Адказаць 16.05.2018 / 14:53

Удачи, Бенедикт! Мы не будем по тебе скучать. После того как ты начал играть одного из скомахоров Марвел, без тебя кинематограф не станет хуже.

8
ць / Адказаць 16.05.2018 / 19:16

Ну, дапусцім Бенядыкт проста піярыцца праз такія заявы. Але да Беларусі, адкуль такія лічбы 100/75? Факты ёсьць? Ці гэта выключные міфічнае маднявае пазёрства як і ўвесь гэты фенімізм?

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура