Пераможца песеннага конкурсу Еўрабачанне 2018, ізраільская спявачка Нэта Барзілай адхіліла запрашэнне выступіць у Расіі.
Выканаўцы хіта Toy Нэце Барзілай прапанавалі прыняць удзел у прэміі Трансфармацыя тэлеканала Муз-ТВ, якая адбудзецца 8 чэрвеня. Аднак менеджмент спявачкі адказаў, што ў гэты дзень яна будзе занятая.
8 чэрвеня Нэта плануе прыняць удзел у ЛГБТ-парадзе ў Тэль-Авіве, што для артысткі значна важней. Акрамя таго, трыумфатар Еўрабачання выказала занепакоенасьць тым, што ў Расіі праводзіць падобныя мерапрыемствы забаронена.
Праграмны дырэктар расійскага тэлеканала, куды запрашалі ізраільскую спявачку, адзначыў, што «ва ўсіх свае каштоўнасці».