Праект газеты
Навокал 82 жанчыны выступілі супраць гендарнай няроўнасці ў Канах17

У мінулыя выхадныя 82 жанчыны — у тым ліку старшыня журы 71-га Канскага кінафестывалю Кейт Бланшэт, рэжысёры Аньес Варда і Паці Джэнкінс, актрысы Крыстэн Сцюарт, Сальма Хаек, Марыён Каціяр і Леа Сейду — выступілі супраць гендарнай няроўнасці на Канскім кінафестывалі.

Колькасць удзельніц, якія вырашылі нагадаць пра свае правы, не выпадковая: «82 — роўна столькі фільмаў, знятых жанчынамі, было прадстаўлена ў Канах з 1966 года», — патлумачыла Бланшэт.

Па словах актрысы, за 71 год існавання фестывалю жанчыны ўзначальвалі журы толькі 12 разоў, а «Залатой пальмавай галінай» былі ўзнагароджаны толькі дзве жанчыны: Джэйн Кэмпіён атрымала галоўны прыз кінафестывалю за драму «Піяніна» ў 1993 годзе, а ў 2015 годзе ганаровую «Залатую пальмавую галіну» за заслугі ў кінематографе ўручылі Аньес Варда.

«Мы патрабуем, каб у нашай працоўнай прасторы панавалі разнастайнасць і справядлівасць, якія адлюстроўваюць свет, у якім мы жывём — свет, дзе ўсе мы, па абодва бакі аб'ектыва, квітнелі бы нароўні з нашымі калегамі-мужчынамі, — заявіла Бланшэт. — Кар'ерная лесвіца ў нашай індустрыі павінна быць даступная для ўсіх».

Nina.nn.by

Каментары
Казік / Адказаць 15.05.2018 / 12:57

Штосьці мне падказвае, што жанчын меньш сярод рэжысёраў, прадусараў і ў галоўных ролях - адсюль заканамерна меньш узнагарод і меньш у журы. А гэтая акцыя імкнецца ставіць воз наперадзе кабылы.

4
Vidi / Адказаць 15.05.2018 / 13:28

Саглосен, я тоже цэликом и полостью за справедливость и это самое разнообразие и поэтому требую зарплату как у директора и плюс откаты, и секретаршу штоб кафеек носила. И все должны быть директорами-это ради справедливости - директор метлы, директор гаечнога ключа и атвертки. Это ужэ для разнообразия. А если всем сразу директорами быть не получится, то по переходящим квотам, это для справедливости. Бред правда, а требования этих дамочек это справедливость и прогресс.)Может им еще и Нобеля по квотам присуждать.

3
Olka / Адказаць 15.05.2018 / 14:23

Vidi, бред - это твой пост. Эти дамочки профессионалы в киноиндустрии и это их законное право - влиять на политику и приоритеты в данной области. Когда тебя пригласят на международный форум в твоей профессии, там и выскажешься компетентно. Но тебя не пригласят, ты серый бездарный злобный обыватель.

9
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура