Праект газеты
Накіпела Беларуска не прайшла дрэс-код у жаночую прыбіральню, бо… выглядае «не як дзяўчынка»53

У асістэнткі рэжысёра Беларускага Свабоднага тэатра Святланы Сугака чарговы раз спыталі, што яна робіць ў жаночай прыбіральні (для адной з наведвальніц яна не выглядала як жанчына). З улікам таго, што такіх выпадкаў ў жыцці Святланы было не менш за сотню, яна задаецца пытаннем: «Калі ж людзі зразумеюць, што свет не чорна-белы, а рознакаляровы?».

Святлана Сугака.

Публікуем гісторыю Святланы, якой яна пагадзілася падзяліцца.

— Што вы робіце ў жаночай прыбіральні?

— Ну, гэта жаночая прыбіральня, таму я тут. Што вы хочаце ад мяне пачуць?

— Вы што жанчына?

— Ну, канечне, раз я тут, то як вы думаеце?

Такі дыялог у мяне сёння здарыўся ў грамадскай прыбіральні гандлёвага цэнтра «Гіпа», што ў Серабранцы. Пачынаючы з падлеткавага ўзросту, такія пытанні я чую з пастаяннай перыядычнасцю. У прыбіральнях школ, вакзалаў, гандлёвых цэнтраў, універсітэтаў…

У мяне ніколі не было супердоўгіх валасоў — максімум карэ да плеч, у той момант, калі мае аднагодкі 20 год таму хадзілі з косамі. Апраналася я таксама не ў сукенкі. Я не ўпісвалася ў прынятыя стандарты жаноцкасці, а значыць «памылялася» прыбіральняй.

Цяпер гэта здараецца крыху радзей, чым у дзяцінстве. Даросламу задаць пытанне асмеліцца не кожны. А вось над дзецьмі маюць уладу ўсе, хто старэйшы за іх: іх можна ставіць на месца і задаваць нязручныя пытанні. Але я ўсё роўна працягваю трапляць у такія сітуацыі. І калі да пытання «Што вы робіце ў жаночай прыбіральні?» справа даходзіла разоў сто, то лік скосых позіркаў, ацэнкі з ног да галавы («што з табой не так, ты памыліўся дзвярыма») перайшоў за тысячу.

Спачатку я вельмі саромелася гэтых сітуацый, пасля — яны пачалі мяне злаваць, а цяпер такая цемната папросту абурае. І з такой праблемай сутыкаюся не толькі я. Іншыя дзяўчынкі, якія не выглядаюць так, як прынята выглядаць дзяўчынкам у нашым грамадстве, таксама трапляюць пад удары на постсавецкай прасторы.

І цяпер у мяне напрошваецца пытанне да грамадскасці. Калі ж мы, нарэшце, зразумеем, што ўсе людзі розныя? Адыдзем ад «саўка» і ўсвядомім, што даўгія валасы — зусім не паказчык жаноцкасці. Давайце, нарэшце, прымем той факт, што мужчыны могуць выглядаць фемінна, а жанчыны — маскулінна. Усё ўмоўна. Свет — розны, ён не чорна-белы, а рознакаляровы.

Nina.nn.by

Каментары
БОР / Адказаць 15.05.2018 / 07:27

Ничего в вопросе женщины странного нет. Она искренно думала, что в туалет зашел мужчина. Каждому может показаться всё, что угодно, и мы можем задать такой же вопрос.

25
Антось / Адказаць 15.05.2018 / 07:34

Адны жанчыны могуць выглядаць мускулінна, а іншыя жанчыны могуць пытацца першых, што тыя робяць у жаночай прыбіральні. Задаваць пытанні -- частка іх ідэнтычнасці. Упэўнены што большасць з іх не паздеквацца вырашыла, а адчула дыскамфорт з-за таго, што ў іх прыбіральні нейкім чынам апынуўся мужчына. Як ужо надакучыла гэтая манера аматараў каляровага свету затыкаць усім рот!

24
Ул.А. / Адказаць 15.05.2018 / 07:34

І да чаго тут "савок"?

18
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура