На Еўрабачанні-2018 перамагла прадстаўніца Ізраіля Нэта Барзілай з пацешнай песняй «Цацка» (529 балаў). Тэлегледачы з вялікім адрывам паставілі яе на першае месца, а журы — на трэцяе.
Другое месца ў Кіпра. Гледачы паставілі гэтую песню на другое месца, а нацыянальныя журы — на пятае.
На трэцім апынулася Аўстрыя, хоць у галасаванні прафесійных журы яна набрала найбольш галасоў.
Букмекеры чакалі перамогі Кіпра — і памыліліся.
Што тычыцца Беларусі, то спявак Аляксееў, нагадаем, у фінал не прабіўся. Украінскі выканаўца з песняй Forever не скарыў сэрцы еўрапейцаў.
Не прайшла ў фінал і Расія.
З нашых суседзяў спявалі Літва, Ева Засімаўскайце (12-е месца) і Украіна, Melovin, (17-е).
Нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак гучаў не найлепш. У выніку ён толькі 15-ы, прычым нават беларускае журы паставіла яго толькі на 3-е месца. Фаварытам жа нашага журы стаў Кіпр.
Стала вядома, якое месца прадстаўнік Беларусі Alekseev заняў у сваім паўфінале: толькі 16-е. А вось Рыбак у сваім паўфінале быў першым, ды толькі ў фінале зачапіць гледачоў не змог.
nn.by