Праект партала
Навокал
10.05.2018 / 17:08
«Маці 328» спыняюць галадоўку18

Удзельніцы «Руху маці-328» маюць намер ад 11 траўня прыпыніць галадоўку ў Калінкавічах і Пухавіцкім раёне, якая працягвалася 13 дзён. Заўтра шэсць жанчын з Калінкавічаў прыедуць у Адміністрацыю прэзідэнта, каб дамагчыся сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і яшчэ раз заявіць аб сваіх патрабаваннях, піша Белсат.

На дадзены момант галадоўку трымаюць 4 чалавекі ў вёсцы Востраў пад Пухавічамі і 6 — у Калінкавічах. Да іх штодня прыязджае хуткая дапамога, каб памераць ціск і ўзяць аналіз крыві.

Таццяна Канеўская, удзельніца галадоўкі з Калінкавіч.

Як паведаміла belsat.eu адна з калінкавіцкіх галадоўніц, Тацяна Канеўская, учора да іх у кватэру прыходзіў чыноўнік з мясцовага выканкаму і папярэдзіў, што на гэтым тыдні адказу ад Адміністрацыі прэзідэнта чакаць не трэба.

«Ён сказаў, што адказу на наш зварот, нейкіх далейшых зрухаў на гэтым тыдні не будзе. І папярэдзіў — калі медыкі перададуць яму, што нам зусім кепска — нас пачнуць прымусам вывозіць у лякарню. Нам гэта вельмі б не хацелася, таму прынялі рашэнні спыніць галадоўку. Гэта не значыць, што нашая барацьба скончаная, проста мы пераходзім да іншых метадаў. Да якіх канкрэтна — абвесцім заўтра каля Адміністрацыі прэзідэнта», — распавяла яна.

Паводле слоў Тацяны, на прыём да менскіх чыноўнікаў яны паедуць яшчэ галоднымі, а прымаць ежу пачнуць ужо ўвечары.

«Яшчэ мне хацелася б пракаментаваць словы старшыні Вярхоўнага суду Сукалы. Ён нагаварыў хлусні, а калі чалавек кажа такую хлусню прэзідэнту, значыць, Аляксандр Рыгоравіч дагэтуль не ведае праўды пра нашую сітуацыю», — лічыць Канеўская.

Кацярына Андрэева, belsat.eu

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура