Праект газеты
Навокал Першая лэдзі Бразіліі выратавала сабаку, кінуўшыся ў адзенні ў возера12

Першая лэдзі Бразіліі Марсэла Тэмер выратавала сабаку, які тануў. Яна скокнула ў возера каля прэзідэнцкай рэзідэнцыі. Як паведамляе BBC, інцыдэнт адбыўся 22 красавіка, але пра гэта стала вядома толькі сёння.

Марсэла Тэмер гуляла па садзе з сынам Мішэльзіньё, калі ўбачыла як адзін з яе сабакаў джэк-расэл-тэр'ер па мянушцы Піколі тоне ў возеры. Яна скокнула ў ваду ў адзенні і выратавала жывёлу. Агент бяспекі, які адмовіўся дапамагчы ратаваць сабаку, быў звольнены са сваёй пасады.

Каментары
Мiкалай / Адказаць 08.05.2018 / 10:24

Амаль па Някрасаву - Ёсць жанчыны ў бразiльскiх сялiбах ...

3
хаханiнi / Адказаць 08.05.2018 / 10:24

Апэрэта гау-бэмоль...

2
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць 08.05.2018 / 10:29

Пёс ня ўмее плаваць? Нешта ненармальнае. Мы, пацаны, гледзячы на сабакаў, самі плавалі "па-сабачаму". ...Якраз сёння прысніўся мне сон: чорны з сабачка дагнаў бела-чорна-рыжую кошку, укусіў яе за спіну, але кошка ўцякла. Што б гэта значыла, дзяўчаты і жанкі -- чытачкі Ніны?

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура