Віцэ-спікер Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна ўзяла ўдзел у жаночым мотапарадзе. Мерапрыемства арганізаваў жаночы мотаклуб AnGirls, які існуе пры «Беларускім саюзе жанчын».
«Давайце казаць шчыра, даўно я не ездзіла на матацыкле. Але трэба сказаць, вядома, гэта пэўны драйв, свабода, гэта дарога, гэта тое, што аб'ядноўвае сёння дзяўчат, якія прыехалі на гэтае мерапрыемства», — заявіла Шчоткіна.
У эфіры БТ было паказана, як яна выбірае сабе мотаэкіпіроўку.
Nina.nn.by