Праект партала
Тонус
04.05.2018 / 19:57
Навукоўцы знайшлі сувязь паміж фастфудам і бясплоднасцю5

Аматаркі фастфуда і іншай тлустай ежы прыкладна ў два разы часцей становяцца бясплоднымі, чым астатнія жанчыны, заяўляюць навукоўцы ў артыкуле, апублікаванай у часопісе Human Reproduction.

«Нашы папярэднія даследаванні паказваюць, што бясплоднасць можа развівацца таму, што рэчывы, якія змяшчаюцца ў фастфудзе, здольныя пранікаць у яйцаклеткі і мяняць іх працу. Да таго ж тлушчы, цукар і соль могуць мяняць метабалізм і перашкаджаць нармальнай працы палавых органаў», — заявіла Клэр Робертс (Claire Roberts), медык з Універсітэта Адэлаіды (Аўстралія).

Паводле сучасных ацэнак, прыкладна 10-15 працэнтаў сямейных пар у заходніх краінах не здольныя працягнуць род з-за бясплоддзя аднаго з партнёраў. Насуперак агульнапрынятым уяўленням, долі бясплодных мужчын і жанчын прыкладна роўныя.

У апошнія гады бясплоддзе ў эканамічна развітых краінах сустракаецца прыкметна часцей, і навукоўцы звязваюць гэта з мноствам сацыяльных і прыродных фактараў, у тым ліку з прыкметным пагаршэннем экалогіі і зменамі ў ладзе жыцця.

Робертс і яе калегі высветлілі, што «эпідэмія бясплоддзя» можа быць абумоўлена і іншым сучасным феноменам — культурай фастфуда. Да такой высновы яны прыйшлі па выніках назіранняў за здароўем прыкладна шасці тысяч жанчын, якія планавалі завесці дзіця.

Жанчыны, якія елі садавіну кожны дзень, толькі ў чатырох працэнтах выпадкаў станавіліся бясплоднымі, а тыя, хто садавіну не ўжываў, — у 12 працэнтах выпадкаў. Гэтым жанчынам даводзілася марнаваць больш за год на натуральнае ці штучнае зачацце.

Эфект фастфуда выявіўся процілеглым — яго ўжыванне падвышала імавернасць развіцця бясплоддзя амаль у два разы, а поўная адмова ад такой дыеты дазваляла маладым маці завесці дзіця прыкладна на тыдзень раней, чым аматаркам гамбургераў.

Што цікава, ні здаровая ежа, такая як гародніна і зеляніна, ні шкодныя звычкі не аказвалі такога ўплыву, як садавіна і тлустая ежа.

РІА Новості

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура