Праект партала
Навокал
03.05.2018 / 20:27
Імігрантак у Швецыі навучаць займацца сэксам22

Шведскія ўлады прафінансуюць стварэнне серыі навучальных фільмаў пра сэкс, фізіялогію і рэпрадуктыўныя правы для імігрантак, паведамляе The Local.

Фрагмент адукацыйнага відэа.

Асацыяцыя сэксуальнай адукацыі атрымае ад урада 3,7 мільёна крон (больш за 400 тысяч даляраў) на вытворчасць навучальных матэрыялаў. Такую заяву зрабіла міністр аховы здароўя Швецыі Аніка Страндхол (Annika Strandhäll).

«Як высветлілася, многія з новапрыбылых жанчын прыязджаюць з краін з зусім іншымі сацыяльнымі нормамі, законамі і правіламі», — сказала яна. Страндхол таксама падкрэсліла, што гэты праект дазволіць імігранткам зразумець, як дзейнічае рэпрадуктыўнае права ў Швецыі.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура