Праект партала
Навокал
22.04.2018 / 09:20
Памерла найстарэйшая жыхарка планеты4

У Японіі ва ўзросце 117 гадоў памерла найстарэйшая жыхарка планеты Набі Тадзіма, паведамляе Fox News.

Жанчына правяла апошнія некалькі месяцаў у бальніцы і амаль не ўставала з ложка.

Тадзіма з'явілася на свет 4 жніўня 1900 года і жыла ў прэфектуры Кагасіма. Яна стала лічыцца найстарэйшым чалавекам у свеце ў 2015 годзе, пасля таго як ва ўзросце 115 гадоў памерла найстарэйшая на той момант жыхарка Японіі. Імя жанчыны не раскрываецца па просьбе яе сям'і. Вядома толькі, што яна была жыхаркай Токіа, якая нарадзілася 15 сакавіка 1900 года.

Цяпер тытул найстарэйшага чалавека ў свеце перайшоў да 116-гадовай японкі Ціе Міяке.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура