Праект партала
Навокал
21.04.2018 / 15:40
У Індыі ўвялі смяротнае пакаранне за згвалтаванне дзяцей11

Урад Індыі зацвердзіў указ аб увядзенні смяротнага пакарання за згвалтаванне дзяўчынак, малодшых за 12 гадоў. Пра гэта паведамляе The Hindu.

Новаўвядзенні з'яўляюцца папраўкай да закона аб абароне дзяцей ад сэксуальных злачынстваў (POCSO). Згодна з імі, мінімальным пакараннем для гвалтаўнікоў стане тэрмін не менш за 20 гадоў, максімальным — пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне. У выпадку групавога згвалтавання пакараннем будзе пажыццёвае зняволенне або пакаранне смерцю.

Акрамя таго, больш жорсткім пакаранне за згвалтаванне дзяўчынак, малодшых за 16 гадоў — мінімальны тэрмін павялічылі з 10 да 20 гадоў. За згвалтаванне жанчыны злачынец атрымае мінімум 10 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляе India TV, папраўку ўвялі пасля некалькіх рэзанансных злачынстваў сэксуальнага характару ў дачыненні да дзяцей.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура