Праект партала
Густ
14.04.2018 / 13:23
І тут Кітай: натхненне для новых калекцый беларускія дызайнеры Айплатаў і Панаскін знайшлі на Усходзе ФОТЫ3

Павел Панаскін і Іван Айплатаў зладзілі дзень народзінаў свайго стэрэабуціка ў ГЗЦ «Арэна-сіці». Паглядзець на новую вяснова-летнюю калекцыю і павіншаваць дызайнераў прыйшлі прадстаўнікі свету моды з усяго Мінска.

Новая калекцыя адзення прызначаецца як жанчынам, так і мужчынам. Акрамя актуальных трэндаў сезону, адметнымі элементамі тут сталі ўсходнія матывы: іерогліфы і арыгамі.

Дызайнер аксэсуараў Павел Панаскін у гэтым сезоне адмовіўся ад сваіх фірмовых вузельчыкаў і іншага дэкору. Новае амплуа ад PANASKIN становіцца гендарна нейтральным: большасць заплечнікаў і торбаў лёгка ўпісаць як у жаночы, так і ў мужчынскі вобразы.

Госці мерапрыемства сталі сведкамі стварэння лукбука новай калекцыі, якую фатографы здымалі ў імправізаванай фотастудыі перад уваходам у буцік.

Дызайнер адзення Іван Айплатаў.

Дызайнер аксэсуараў Павел Панаскін.

Ёсць у рэчах ад Айплатава і выключна мінская тэматыка: так, на гэтым бомберы можна ўбачыць элементы выдатнай мясціны: дома з русалкамі.

Воля Афіцэрава

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура