Павел Панаскін і Іван Айплатаў зладзілі дзень народзінаў свайго стэрэабуціка ў ГЗЦ «Арэна-сіці». Паглядзець на новую вяснова-летнюю калекцыю і павіншаваць дызайнераў прыйшлі прадстаўнікі свету моды з усяго Мінска.
Новая калекцыя адзення прызначаецца як жанчынам, так і мужчынам. Акрамя актуальных трэндаў сезону, адметнымі элементамі тут сталі ўсходнія матывы: іерогліфы і арыгамі.
Дызайнер аксэсуараў Павел Панаскін у гэтым сезоне адмовіўся ад сваіх фірмовых вузельчыкаў і іншага дэкору. Новае амплуа ад PANASKIN становіцца гендарна нейтральным: большасць заплечнікаў і торбаў лёгка ўпісаць як у жаночы, так і ў мужчынскі вобразы.
Госці мерапрыемства сталі сведкамі стварэння лукбука новай калекцыі, якую фатографы здымалі ў імправізаванай фотастудыі перад уваходам у буцік.
Дызайнер адзення Іван Айплатаў.
Дызайнер аксэсуараў Павел Панаскін.
Ёсць у рэчах ад Айплатава і выключна мінская тэматыка: так, на гэтым бомберы можна ўбачыць элементы выдатнай мясціны: дома з русалкамі.
Воля Афіцэрава