Праект газеты
Навокал Сэксуальны скандал у Шведскай акадэміі: кіраўніца журы літаратурнага Нобеля сышла ў адстаўку15

Сара Даніус.

Кіраўніца Шведскай акадэміі (арганізацыя, якая выбірае лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры) Сара Даніус падала ў адстаўку. Прычынай гэтаму стаў сэксуальны скандал у акадэміі — у сэксуальных дамаганнях абвінавачваецца адзін мужчына, які мае цесную сувязь са Шведскай акадэміяй. 56-гадовая шведка была першай жанчынай, якая займала гэтую пасаду.

Сара Даніус абвясціла пра сваё рашэнне ў чацвер пасля трохгадзіннага экстраннага пасяджэння сябраў акадэміі ў цэнтры Стакгольма. Яна сказала, што страціла ўпэўненасць у сваёй установе.

Публічны скандал выклікаў асцярогі, што вобраз Нобелеўскіх прэмій і рэпутацыя Швецыі за мяжой могуць пацярпець.

«Гэта ўжо сур'ёзна паўплывала на Нобелеўскую прэмію, і гэта даволі вялікая праблема», — сказала Даніус.

Адстаўкі адбываюцца пасля таго, як у штодзённай газеце Dagens Nyheter ў лістападзе былі апублікаваныя заявы 18 жанчын, якія заявілі, што яны адчувалі гвалт з боку абвінавачанага, звязанага са Шведскай акадэміяй.

У сераду рада Нобелеўскага фонду рэзка крытыкавала Шведскую акадэмію, заявіўшы, што арганізацыя пагражае запляміць рэпутацыю Нобелеўскай прэміі. Акадэмія з тых часоў разарвала ўсе сувязі з абвінавачаным і скараціла гранты, зробленыя яму.

Каментары
Scooter / Адказаць 13.04.2018 / 15:40

Дык што, зараз ужо дастаткова толькі абвінавачваньня, каб выкінуць чалавека з працы? На суды і судовыя рашэньні ўжо ўсе забыліся? Дзе прэзумпцыя невінаватасьці? Выглядае, што ў Эўропе канчаткова перамог ваяўнічы таталітарны антычалавечы фемінізм.

10
Саша / Адказаць 13.04.2018 / 18:27

Scooter, якія суды і судовыя рашэньні пры сэксуальных скандалах?

7
Kublicki / Адказаць 13.04.2018 / 18:49

Гэта Швэцыя, дзетка!

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура