Праект газеты
Навокал Спявачка Мэрая Кэры прызналася, што мае псіхічны разлад7

Спявачка Мэрая Кэры ўпершыню публічна прызналася, што ўжо 17 гадоў змагаецца з біпалярным расстройства.

Яна распавяла выданню People, што гэта захворванне дыягнаставалі ў 2001 годзе пасля нервовага зрыву, праз які яна трапіла ў бальніцу.

Спявачка, якая прадала 200 млн дыскаў ва ўсім свеце, паведаміла, што толькі нядаўна звярнулася па дапамогу да медыкаў.

Паводле яе слоў, апошнія некалькі гадоў былі вельмі складанымі, яе псіхічнае здароўе пагаршалася і спявачка вырашыла звярнуцца да медыкаў.

«Я папрасіла пра лячэнне і мне яго далі. Акружыла сябе пазітыўнымі людзьмі і я вярнулася да занятку тым, што люблю — пісаць песні і ствараць музыку», — кажа Мэрая Кэры.

Яна прызналася, што пакутавала ад дэпрэсій і бяссоніцы, а таму зараз праходзіць тэрапію і прымае лекі ад біпалярнага расстройства.

Біпалярны разлад (расстройства) — гэта псіхічнае захворванне, якое характарызуецца раптоўнымі зменамі настрою — ад вар'яцка-радаснага да дэпрэсіўна-прыгнечанага.

Бі-бі-сі

Каментары
п / Адказаць 12.04.2018 / 13:51

да заняцця музыкай, занятак - гэта не дзеянне.

1
Магнат / Адказаць 12.04.2018 / 15:11

Пажадаем гэтай таленавітай жанчыне хуткага выздараўлення. Хаця творцыя людзі звычайна вар'яты - больш, чым звычайныя. Можа гэта і ёсць крыніцай іх творчасці...

5
Алег / Адказаць 12.04.2018 / 15:53

Магнат , Біпалярка - не вар'яцтва. Ок? Самі б пажылі з гэтым - даведаліся б.

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура