Праект газеты
Тонус Біятланістка Габрыэла Коўкалава: Трэнер казаў мне, што я тоўстая, як свіння. Тады ў мяне пачалася анарэксія4

Чэская біятланістка Габрыэла Коўкалава распавяла, што дзесяць гадоў пакутавала ад анарэксіі. Паводле яе слоў, хвароба пачалася пасля таго, як трэнер юніёрскай зборнай Чэхіі стаў вінаваціць яе ў лішняй вазе.

«Можа, ён не меў на ўвазе нічога дрэннага. Магчыма, у яго проста было мала ведаў пра фізіялогію дзяўчат. Хутчэй за ўсё, ён наогул не ведаў, як трэба стасавацца з дзяўчатамі-падлеткамі, бо казаў мне, што я тоўстая, як свіння. Неяк раз, калі я важыла крыху менш, чым цяпер, ён падвёў мяне да люстэрка і сказаў: «Паглядзі, як ты жудасна выглядаеш». Пасля гэтага я пачала выкідваць сваю ежу ва ўнітаз.

Потым спрабавала скінуць вагу ўсімі магчымымі спосабамі. Я прайшла праз усе дыеты, якія толькі існуюць. Падчас выступаў я таксама сачыла за вагой. Калі бегла нармальна — дазваляла сабе сняданак і ланч, але ўсё роўна абыходзілася без абеду», — распавяла Коўкалава.

Бывалі дні, калі спартсменку ванітавала па восем разоў на дзень. А часам яна наогул нічога не ела цэлымі днямі, толькі піла ваду.

«Гэта было жудасна, мне так сорамна гэта ўзгадваць… І вельмі складана пра гэта казаць. У выніку я змагла ўзяць медалі ў Сочы-2014, але так аслабла, што вярнулася да нармальнага харчавання. І адразу ж зноў набрала вагу. Потым паспрабавала скінуць яе, і ў мяне зноў пачаліся праблемы», — сказала Коўкалава.

Эксперт па харчаванні Рыхард Пфлегер, да якога ў 2015 годзе звярнулася Коўкалава, лічыць, што спартсменка хутчэй пакутавала ад буліміі, чым ад анарэксіі.

«Гэта была хутчэй булімія. Гэта не класічная анарэксія. У яе было так: яна з'ядала нешта, з-за чаго адчувала віну і ўпадала ў адчай. Потым яна даводзіла свой арганізм практычна да анарэксіі. Хутчэй за ўсё, усе яе праблемы насілі псіхасаматычны характар», — адзначыў Пфлегер.

Каментары
Муха ЦЭ ЦЭ / Адказаць 12.04.2018 / 16:49

А да Запiхана i не дайшла , а я так заузяу за Коукалаву.

0
Несцераў / Адказаць 13.04.2018 / 18:29

Божачкі, ёй бегаць на лыжах і страляць трэба, а яна вочы малюе.

4
Кот Мартын / Адказаць 19.04.2018 / 22:52

Трэнер казаў мне, што я тоўстая, як свіння. Тады ў мяне пачалася анарэксія А тренер показал вам хоть раз лично, как надо бегать и как стрелять ?

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура