Праект партала
Стасункі
11.04.2018 / 15:53
У Андрэя Курэйчыка нарадзіўся сын: «Цяпер у нас на дваіх з жонкай пяцёра дзяцей»7

Хлопчык ростам 53 сантыметры і вагой крыху больш за тры кілаграмы нарадзіўся ў Андрэя і яго жонкі Веры Кушняровай 11 красавіка.

Вера і Андрэй. Фота facebook.com.

Нараджала Вера ў Мінскім абласным радзільным доме, у платнай палаце. Дактары зрабілі ёй кесарава сячэнне.

«Мы ўжо не студэнты, былі пэўныя медыцынскія рызыкі, я вельмі перажываў, але ў выніку ўсё прайшло добра», — не хавае эмоцый новаспечаны бацька.

Спадар Андрэй яшчэ нават не бачыў сына, толькі-толькі збіраецца наведаць родных людзей у бальніцы. Таму і з імём пара не вызначылася. «Маецца тры варыянты мужчынскіх імёнаў. Яны ўсе — незацяганыя і нядоўгія. Абяром канчатковы варыянт пасля таго, як я ўбачу сына (Вера сказала, што ён падобны на мяне). Калі шчыра, выбар імя мне даецца няпроста. Так, мой першы сын спачатку нарадзіўся Фёдарам, а пасля стаў Глебам», — падзяліўся драматург.

У суме на дваіх у Андрэя і Веры цяпер будзе пяць дзяцей, але Курэйчык прызнаецца, што гэта — не праблема: ён вельмі любіць малых. На бліжэйшыя месяцы ён мінімізаваў усе камандзіроўкі, каб быць побач з жонкай. Пасля ў сям’і будуць імкнуцца, каб Вера як мага хутчэй вярнулася на працу, бо гэта лёсавызначальна для яе кар’еры (Вера — бізнэс-кансультант). Андрэй у дадзеным выпадку гатовы ўзяць на сябе частку сямейных абавязкаў, бо ў асноўным, як драматург і сцэнарыст, працуе з дому. Бабуль і цётак жа, якія б маглі дапамагаць даглядаць дзяцей, у іх побач няма.

Што тычыцца творчых навін, то на дадзены момант Курэйчык толькі-толькі скончыў сцэнарную працу над праектам на сямейную тэматыку «Нашы дзеці». Апошнія сцэны фільма цяпер даздымаюцца ў Маскве. Іграюць у стужцы такія акцёры, як Аляксей Серабракоў, Раман Мадзянаў, Кацярына Вілкава, Пятро Фёдараў. У красавіку стартуюць здымкі праекта «Бітва» з рэжысёрам Анарам Абасавым.

У Беларусі ж летам, нарэшце, павінен выйсці ў пракат яго новы трымценнік, моладзевы хорар «Вурдалакі».

Чытайце таксама:

Андрэй Курэйчык жэніцца трэці раз

P. S. Пазней стала вядома, што сына вырашылі назваць Платон.

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура