Праект партала
Тое-сёе
06.04.2018 / 15:03
«Гэта ж гей-парад!»: аматары «рускага свету» папрасілі міліцыю праверыць удзельнікаў жаночага забегу ў Мінску ФОТА35

8 сакавіка ў Мінску прайшоў забег «жанчын супраць гвалту» (вядомы таксама як «Прыгожы забег» ці «Beauty run»).

Мерапрыемства арганізоўвала Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі і Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі у межах кампаніі «Не маўчы! Спыні гвалт у сям'і!».

У забегу ўзялі ўдзел больша за 3 тысячы чалавек.

Аднак мінскі філіял фрык-суполкі «НОД-Беларусь» (які змагаецца за «рускі свет» і кансерватыўныя каштоўнасці) ахрысціў забег «гей-парадам», бо на мерапрыемстве заўважылі некалькіх мужчын у балетных пачках.

«Сярод жанчын былі тыя, хто апрануў спадніцы — балетныя пачкі, дзіўна, навошта? Гэта не зручна і не зусім прыгожа — красоўкі і бальная спадніца, нармальныя жанчыны, якія адчуваюць стыль, надзелі б спартыўныя спадніцы, накшталт тэнісных. Нечакана ў натоўпе з'явіліся мужчыны ў балетных пачках, сталі прыцягваць да сябе ўвагу, фатаграфавацца на фоне легкаатлетак. Прадстаўнікі нетрадыцыйнай арыентацыі наладзілі сабе свята. Як вы думаеце, у наступным годзе захочуць жанчыны прыходзіць на масавыя мерапрыемствы ў цэнтры горада 8 сакавіка, якія набываюць зусім іншы сэнс і значэнне, калі на іх прысутнічае такое? Не», — абурыліся нодаўцы.

Актывісты нават напісалі заяву ў міліцыю з просьбай разабрацца.

Праваахоўнікі былі вымушаныя правесці праверку і ўрэшце запэўнілі нодаўцаў, што парушэнняў не знайшлося. Расчараваныя актывісты выклалі скрын адказу ў сацсеткі. 

nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура