Праект газеты
Тое-сёе Бойфрэнд раскрытыкаваў «піўное пуза» сяброўкі, і цяпер яму не паздаровіцца59

Карыстальнікі інтэрнэту зацкавалі маладога чалавека, які негатыўна выказаўся наконт знешняга выгляду сваёй сяброўкі. 

Шэлбі Джонсан доўгі час пакутавала ад недахопу вагі цела. У апошнія месяцы жыцця ёй з цяжкасцю ўдалося паправіцца да 55 кілаграмаў, але яе хлопец на такія змены адрэагаваў радыкальна: назваў яе жывот «піўным пузам» і раскрытыкаваў «новы» знешні выгляд.

Так змянялася цела Шэлбі апошнім часам.

Дзяўчына паскардзілася на гэту сітуацыю ў сваім твітары, падзялілася скрыншотамі перапіскі з хлопцам і дадала, што не чакала такіх крыўдных слоў ад каханага. 

Яе пост імгненна стаў вельмі папулярным. Сотні карыстальнікаў падтрымалі Шэлбі і пажадалі ёй як мага хутчэй развітацца з гэтым «грубіянам» і «таксічнай» асобай.

Цяпер Шэлбі сапраўды падумвае пайсці на гэты крок у бліжэйшы час.

А вы б што зрабілі, калі б партнёр крытыкаваў ваша цела?

Nina.nn.by

Каментары
ўантуфры / Адказаць 06.04.2018 / 13:07

Іншае пытанне - чаму дзяўчаты абіраюць такіх вось "брутальных", замест таго, каб абраць нармальнага спакойнага хлапца, няўжо сапраўды спадзяюцца, што "бруталец" будзе іх насіць на руках ? Выйдзе замуж за такога "круцяка", атрымае па твары раз-другі, а потым бегае шуке да каго ёй прыткнуцца з дзіцём.

12
Казік / Адказаць 06.04.2018 / 13:08

Калі б была крытыка, то, па магчымасці б карэктаваў, тым больш, здаровы лад жыцця нікому не зашкодзіць. Ну і, калі патрабуеш, вядома, і сам павінен, як мінімум, адпавядаць той планцы. На маю думку, партнёраў не павінна быць тэмаў "табу". Як што не падабаецца, варта адразу абмяркоўваць. У гэтай пары праблема не з целам, а з камунікацыяй. Калі яны не могуць разабрацца між сабой, не выносячы "смецце з хаты", то трэба з гэтым працаваць, а не з вагой.

3
Туш / Адказаць 06.04.2018 / 13:27

Шчаслівая дзяўчына без праблем у жыцці. У яе не паміралі бацькі, яна не пакутвала ад рака, яе не гвалцілі ў падземным пераходзе, не кідалі на вялікія грошы. Самая вялікая трагедыя і крыўда ў яе жыцці - гэта словы хлопца пра яе "піўны жывоцік". Шчаслівая дзяўчына. Дай Бог ёй здароўя.

9
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура