Праект партала
Навокал
30.03.2018 / 17:12
Мы наведалі велізарную выставу «Свет дзяцінства» і… нічога там не ўбачылі7

Шапікаў вытворцаў самых розных тавараў было, канечне, шмат. Больш за паўсотні ўдзельнікаў, практычна ўсе — беларускія брэнды, за выключэннем некалькіх украінскіх, польскіх ды расійскіх. Ды толькі адчуванне, што трапілі мы не ў «Свет дзяцінства», а ў ЦУМ, дзе як бы ўсё і для ўсіх. Хто чым багаты, што называецца.

«Гэтая выстава — стыхійнае бедства. Асабліва калі яна цягнецца чатыры дні», — чуем абрывак гутаркі некалькіх яе ўдзельнікаў, калі вандруем па лабірынце тавараў «Беллегпраму», што змясціў у гэтыя дні БелЭкспа. Бачна, што прадстаўнікам вытворцаў сумна. Людзей няма, таму даводзіцца тупіць у тэлефоны ды ратавацца кавай (пункт з гарачымі напоямі і пірожнымі выглядае самым папулярным).

Некаторыя, не дачакаўшыся закрыцця выставы, ужо паспелі спакавацца. Наша жаданне сфатаграфаваць гэтую карціну выклікае незадаволенасць: «Што гэта вы фатаграфуеце? Не трэба». Кажам, што прыйшлі на выставу, але жанчына тлумачыць: «Дык ужо ж закрыццё хутка» (насамрэч да закрыцця яшчэ шэсць гадзін).

Аглядаем рэчы і фатаграфуем тыя, на якія ўдзельнікі выставы зрабілі стаўку, адвёўшы ім найлепшае месца: школьныя касцюмы, святочныя сукенкі з прэтэнзіяй, мілыя боцікі.

Беларускіх маркераў практычна не заўважна, хоць і трэнд. На вочы трапляецца толькі адна майка з арнаментам.

Кропак з кнігамі некалькі. Раскладка эклектычная, то бок кожны мусіць нешта для сябе адшукаць. З беларускамоўным асартыментам тугавата. Трапляецца «Буквар» ды некалькі двухмоўных дзіцячых серый.

Найбольш ажыўлена ў самым канцы выставачных залаў, дзе паказваюць тэатралізаванае прадстаўленне. Вось тут усе тыя нешматлікія наведнікі выставы.

Мамы з малымі дзеткамі з залаў крочаць у гэты бок. Дзеці цягнуць за руку наперад, таму паразмаўляць асабліва не выпадае. «Ды як уражанні? Не паспелі нічога паглядзець, дзе ж там за імі паглядзіш», — кажа нам маладая жанчына.

Іншая наведніца, што таксама не адна, а з маленькай дачкой, прыйшла, бо спадабалася летась.

«Я цяпер якраз у становішчы, таму прыйшла паглядзець ложкі-трансформеры, памацаць», — кажа яна. У гэтым і бачыць плюс выставы. Усяго шмат, усё можна памацаць, паглядзець ды вызначыцца, трэба нешта ці не трэба.

А вы былі на выставе? Спадабалася?

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура