Праект партала
Густ
29.03.2018 / 14:03
H&M стварыў новую экалагічную калекцыю з матэрыялу з рыбалоўных сетак ФОТЫ5

У сёмай экалагічнай калекцыі брэнда Concscious Exclusive упершыню выкарыстаныя два новыя матэрыялы. Гэта Econyl, што атрымліваюць з рыбалоўных сетак, і перапрацаванае срэбра.

Крыніцай натхнення для дызайнераў брэнда стаў дом шведскіх мастакоў сярэдзіны 19 стагоддзя Карын і Карла Ларсанаў. Сядзіба атрымала назву «Ліла Хютнес». 

Карл намаляваў шмат карцін, якія распавядаюць пра жыццё дома. Сёння гэта папулярнае места сярод турыстаў, што прыязджаюць, каб убачыць «жывыя» інтэр'еры і адчуць атмасферу. 

«Ганак», 1894.

«Калі дзеці заснулі».

Галоўнымі вобразамі гэтай калекцыі сталі доўгая белая сукенка без рукавоў з Econyl з вышыўкай з арганічнай бавоўны, доўгая зялёная жакардавая сукенка з перапрацаванага поліэстэру і чорны жакардавы гарнітур.

Ааміта Лагум, Крысці Тарлінгтан і Гідрэ Дукаўскайце.

У продажы калекцыя з'явіцца ў красавіку.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура