Праект газеты
Стасункі «Пагаджайся на сэкс, нараджай». Фатографка стварыла паштоўкі для маці, дзе строіць з сябе шчаслівую жонку і палюбоўніцу42

38-гадовая Альбіна Галеева не замужам, у яе няма дзяцей, і праз гэта яе вельмі часта дапякаюць пытаннямі кшталту: чаму так? Але як павінна быць? І хто гэта вырашыў?

«Мая маці кажа, што мне трэба быць падатлівай, каб знайсці сабе мужа. Адзін гінеколаг прапанаваў мне нарадзіць для сябе, другі — на ўсякі выпадак замарозіць яйкаклеткі. Грамадства чакае ад мяне нашчадкаў, шлюбу, сваёй кватэры; інстаграм — сэлфі; мужчыны — запрашэнняў на сэкс», — падзялілася набалелым Альбіна з Birdinflight.

Як мастачка і фатографка яна вырашыла прымерыць усе стэрэатыпныя вобразы шчаслівай жанчыны і зняла серыю паштовак, адрасаваных маці. Адной з тых, хто найбольш незадаволены тым, як складваецца жыццё Альбіны.

Для здымкаў Альбіна шукала мужчын у дадатках для знаёмстваў. Яна прапаноўвала ім «пражыць» разам розныя этапы ўзаемаадносін. Так, як «павінна быць у норме».

«Калі я фатаграфую нас, я гляджу ў камеру з нямым пытаннем. Чаму, калі я імкнуся перасягнуць саму сябе, я шукаю адабрэння і ўвагі? Ці не губляю я сябе, калі пражываю жыццё ў адпаведнасці з роляй? Ці, мабыць, так я спрабую больш даведацца пра сябе?», — спрабуе знайсці адказы Альбіна.

Nina.nn.by

Каментары
самый Серый / Адказаць 23.03.2018 / 14:26

Абышто.

13
самый Серый / Адказаць 23.03.2018 / 14:28

Не бачу тут ані мастацтва, ані цікавых фота.

20
Хемуль / Адказаць 23.03.2018 / 14:33

Это чтоб похвастаться, что у неё вон сколько мужиков. Раньше как-то стеснялись, а теперь хошь на горшке, хошь з нигером в постели. Нарцисска!

20
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура