Праект газеты
Густ Хто б мог падумаць, што Paint на такое здольны? Проста зірніце на гэтыя карціны5

Усё гэта намалявала 87-гадовая іспанка Конча Гарсія Заэра, піша Афіша Daily.

Летась дзеці жанчыны стварылі ёй акаўнт у інстаграме, дзе з'яўляюцца ўсе новыя работы Заэры. Цяпер іх 17. Здаецца, не вельмі шмат, затое падпісантаў ужо 136 тысяч. Выкладзеныя малюнкі збіраюць дзясяткі тысяч лайкаў. 

Для Заэры такое масавае захапленне яе работамі дзіўнае, бо яна лічыць, што нічога геніяльнага ў гэтых малюнках няма — усе ідэі скапіяваныя з выяў на паштоўках ці іншых карцін. На стварэнне аднаго такога Paint-шэдэўра ў жанчыны сыходзіць каля двух тыдняў.

А маляваць іспанка пачала, калі захварэў яе муж.

«Мне давялося праводзіць шмат часу побач з ім. Я пачала маляваць невялічкія рэчы: спачатку — домік, на наступны дзень я дамалявала да яго гару. Паступова я дадавала дэталі — у выніку ў мяне выйшла сімпатычная работа», — прыгадала Заэра.

Nina.nn.by

Каментары
Турист / Адказаць 22.03.2018 / 20:52

в школе моей парень рисовал лучше) просто поверьте

8
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць 22.03.2018 / 21:54

Дурню зразумела, што Paint здольны. Але каб карцiны рабiў гicпанец, а не гiспанка, былi'б прыгажэй. А так гляджу i разумею - ну, пэўна, гiспанка ў паiнце крэмзала. Ну скажам шчыра, у школцы дзеткi акварэлькай прыгажэй малююць. Цi мо фемiнiсцькам не падабаюцца дзiцячыя акварэлькi?

14
мясцовы2 / Адказаць 22.03.2018 / 22:28

Некалі гэта звалася EGA графікай

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура