Праект партала
Рост
20.03.2018 / 21:10
Дзяўчаты з сіндромам Даўна з Валожыншчыны падзяліліся першымі ФОТАздымкамі, на якіх яны выступілі ў якасці мадэляў2

Напярэдадні Міжнароднага дня чалавека з сіндромам Даўна, які святкуецца 21 сакавіка, псіхолаг з Валожына Алена Жданюк прэзентавала свой праект «Асаблівая прыгажосць», які даў магчымасць Ганне Рай і Настассі Саўчук выступіць у якасці мадэляў упрыгожванняў.

Пра праект Алены мы пісалі раней. Натхніўшыся прыкладам адной з самых вядомых мадэляў з сіндромам Даўна аўстралійкі Мадэлін Сцюарт, яна захацела зрабіць нешта падобнае з нашымі беларускімі дзяўчатамі. Знайшла ў родным горадзе першых ахвотных і зладзіла з імі фотасесію ў Мінску.

У якасці прафесіянала, які вучыў Ганну і Настассю, як правільна весці сябе перад камерай, выступіла першая беларуская мадэль з ДЦП Ангеліна Уэльская.

Невялікая частка каманды праекта «Асаблівая прыгажосць».

«Гэты праект — незвычайны прыклад «мужнасці недасканаласці», які дазваляе прымаць сябе і навакольных такімі, якія яны ёсць. Нам усім трэба затаіцца ў чаканні — унутраная свабода удзельніц праекта вядзе да пошукаў новай прыгажосці », — лічыць Ангеліна.

У мінулы раз мы паказвалі вам бэкстэйдж са здымак, а цяпер дзелімся прафесійнымі фотаздымкамі дзяўчат.

У кадры мадэлі дэманстравалі ўпрыгожванні беларускай дызайнеркі Ксеніі Маеўскай. Візажыст: Марыя Машуціна.

Nina.nn.by, фота Данііла Анохіна

Каментары
тамара / Адказаць 20.03.2018 / 21:22

прыгажунькі ,ад душы .

3
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць 20.03.2018 / 23:49

Красачкi-красунечкi!

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура