Праект партала
Дома
20.03.2018 / 15:02
У Мінску запускаюць дастаўку сакрэтных абедаў: за 7 рублёў прапануюць сэт з першай, другой і нулявой6

Адзін дзень, 22 сакавіка, у Мінску будзе працаваць дастаўка абедаў «усляпую». Даведацца, якія стравы ўваходзяць у сакрэтны ланч-сэт, можна толькі пасля атрымання замовы. Вядома, што абед-сюрпрыз каштуе 7 рублёў, складаецца з некалькіх страў: першай, другой і нулявой — падрыхтаваны кухарамі сталічных рэстаранаў спецыяльна да запуску навінкі «Балтыка 0 пшанічнае нефільтраванае». Перадзамову можна пакінуць на сайце нулевое.бел

Першымі дзвюма стравамі смачна і сытна накормяць, а нулявым кампліментам ад шэф-кухараў арганізатар дастаўкі плануе здзівіць нават спрактыкаваных фудхантараў. Адзін з 6 кампліментаў дададуць да абеду выпадковым чынам. Ім можа аказацца папкорн з тофу, чыя-пудынг, арэхавы пхалі ці нешта вастрэйшае, але абавязкова арыгінальнае.

— Мы зрабілі гэта для таго, каб паказаць, як цікава і карысна выходзіць за рамкі сваіх звычак і адкрываць новыя смакі. Спрабаваць новае можна, збіраючы кожны дзень арыгінальную ссабойку, замаўляючы ежу ў кафэ або рэстаране і ўладкаваўшыся на вуліцы з незвычайным фастфудам. Адмысловае меню склалі спецыяльна да запуску навінкі «Балтыка 0 пшанічнае нефільтраванае», усе стравы падабраныя так, каб ніхто не застаўся без смачнага абеду ў свой перапынак, — тлумачыць Ганна Глаз, брэнд-менеджар «Балтыка 0» у Беларусі.

Гатаваць стравы для абеду-сюрпрызу будуць кухары першага грузінскага фаст-фуду Gruzin.by і вегетарыянскага рэстарана Green Cuisine. Памер порцыі разлічаны так, каб нікога не пакінуць галодным або, пры жаданні, падзяліцца з калегам.

Перадзамова даступная на сайце нулевое.бел. Сакрэтных абедаў толькі 50, таму лепш паспяшацца. Адзін чалавек можа замовіць на сваё імя/нумар тэлефона не больш як два абеды. Калі вы ў ліку першых, то ўжо 21 сакавіка ў 20:00 на электронны адрас, пазначаны пры рэгістрацыі, прыйдзе ліст з інфармацыяй, калі чакаць кур'ера.

Гуляць у свайго роду абедзенную «рулетку», у якой да самага моманту дастаўкі і распакавання скрынкі ты не ведаеш, што табе давядзецца паспрабаваць, беларусы будуць 22 сакавіка ў самую гадзіну-пік. З 12:00 да 15:00 кур'еры «Першай, другой, нулявой» даставяць гарачыя абеды 50 шчасліўчыкам у любы пункт Мінска ў межах МКАД.

Партнёрскі праект з ТАА «Сетэ Студыя»

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура