Праект партала
Густ
20.03.2018 / 15:12
Сваю новую калекцыю «Марк Фармэль» прэзентавалі з дапамогай фрыкаў, якія гулялі ў метро і па «Камароўцы» ФОТЫ10

Пра сваю новую калекцыю La Dolce Vita кампанія Mark Formelle вырашыла заявіць нестандартна: лукбук для яе здымаўся сярод жыхароў Мінска на «Камароўцы», у гарадскім транспарце, гандлёвых цэнтрах і іншых папулярных месцах.

Гэтая калекцыя адзення створаная ў калабарацыі з крэатыўным дырэктарам брэнда дызайнерам з Італіі Лучана Парызі.

Пра тое, што ён стане крэатыўным дырэктарам кампаніі і выпусціць калекцыю ўнісэкс, стала вядома восенню мінулага года, і вось цяпер яе ўбачылі першыя жыхары Беларусі.

Новая съемка для @markformelle #фрикивгороде #s9belarus

Публикация от KANAPLEVLEYDIK (@kanaplev_leydik)

Чаму менавіта ўнісэкс? Італьянскі дызайнер тлумачыць гэта наступным чынам:

«У гэтай калекцыі зроблена стаўка на ўнісэкс. Зараз увесь стрытстайл пабудаваны на гэтым. Мужчыны і жанчыны мяняюцца вобразамі, і гэта глабальны трэнд. Тое, што ёсць у нашым адзенні, — ужо не навіна для еўрапейскага або амерыканскага рынка. Але для Беларусі гэта прарыў. Мы зрабілі тое, чаго ў вашай краіне пакуль няма», — тлумачыць Лучана Парызі.

Новая калекцыя паступіць у продаж неўзабаве пасля яе афіцыйнай прэзентацыі 23 сакавіка, але знайсці яе можна будзе толькі ў самых буйных крамах «Марк Фармэль».

Чытайце таксама:

Вогненны вобраз новага крэатыўнага дырэктара «Марк Фармэль» Лучана Парызі

Nina.nn.by, фота Паўла Паташнікава і студыі Kanaplev+Leydik

Каментары
Аліса / Адказаць 20.03.2018 / 15:42

Я за экперыменты... нават зяленыя валасы нічога сабе, але гэтыя трыко і гэтыя шлёпкі са шкарпэткамі - ўсе ж неяк вышэй за мае разуменне )))

1
самый Серый / Адказаць 20.03.2018 / 15:53

Дызайн яшчэ нічога, але вось якасць тканін настолькі саступае добрым брэндам, што застаецца купляць толькі шкарпэткі ці майнткі.

2
Н / Адказаць 20.03.2018 / 23:07

Аліса , так наши мамы до сих пор мальчикам носочки одевают.Мальчики вырастают,а пристрастие к носочкам остается.Хотя может оно и к лучшему,вряд ли у нас много мужчин с ухоженными ногами)

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура