Праект газеты
Тое-сёе Міранда з «Сэксу ў вялікім горадзе» пазмагаецца за пасаду губернатара Нью-Ёрка12

Актрыса Сінція Ніксан, вядомая па ролі Міранды ў «Сэксе ў вялікім горадзе», абвясціла пра планы ўдзельнічаць у выбарах губернатара Нью-Ёрка 6 лістапада 2018 года.

Чуткі пра магчымы ўдзел Ніксан у выбарах хадзілі з 2017 года. Яна неаднаразова крытыкавала губернатара Эндру Куома, які збіраецца пераабрацца у 2018 годзе.

І Куома, і Ніксан прэтэндуюць на вылучэнне ад Дэмакратычнай партыі. Паводле апошніх апытаньняў, Куома карыстаецца падтрымкай 66% дэмакратаў, Ніксан — 19%. Праймерыз, на якіх вызначыцца кандыдат, пройдуць у верасні.

Сінціі Ніксан 51 год. Найбольш вядомая яе тэлевізійная роля — Міранда ў серыяле «Сэкс у вялікім горадзе». За сваю працу ў тэатры яна двойчы атрымала прэмію «Тоні».

Ніксан таксама вядомая як актывістка, якая займаецца праблемамі няроўнасці, адукацыі і правоў ЛГБТ. З 2012 года яна ў шлюбе з актывісткай Крысцін Марыноні.

Каментары
Спартак / Адказаць 20.03.2018 / 08:19

Сатана там правит бал. Досадно, что щупальца буржуйских забав проникли и в нашу жизнь.

32
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць 20.03.2018 / 09:49

ЛГБТ? Жадаю паразы.

23
Уладзiмiр / Адказаць 20.03.2018 / 10:01

''Героi '' нашага часу - адкiды са сметнiка жыцця

18
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура