Праект партала
Тое-сёе
18.03.2018 / 11:36
Кэці Пэры пацалавала незнаёмага хлопца, і цяпер яе абвінавачваюць у харасмэнце34

Інцыдэнт адбыўся на шоу «American Idol». Адзін з яго ўдзельнікаў 19-гадовы Бэнджамін Глэйз з Аклахомы падчас свайго выступу распавёў журы, што ні разу ў жыцці не цалаваўся. Кэці Пэры, якая ўваходзіць у склад журы шоу, вырашыла выправіць сітуацыю.

Меркавалася, што Бэнджамін пацалуе Кэці ў шчочку, але яна вывернулася, і яны пацалаваліся ў вусны. Ад нечаканасці хлопец нават паваліўся.

Пасля гэтага СМІ і гледачы пачалі актыўна абмяркоўваць сітуацыю. Некаторыя ўбачылі ў пацалунку харасмэнт, бо ён парушае прынцып згоды. Людзі адзначаюць, што калі б на месцы Кэці быў мужчына, яму б увогуле дасталося за «гвалтоўнае» дзеянне.

Сам Бэнджамін у інтэрв'ю СМІ таксама прызнаўся, што не хацеў, каб яго першы пацалунак у жыцці быў вось такім, некамфортным і без кахання.

Nina.nn.by

Каментары
Ок / Адказаць 18.03.2018 / 11:46

Ідыёты?

1
Яўген / Адказаць 18.03.2018 / 11:54

Yes means yes. Яна не спытала хлопца перад тым як гэта зрабіць, таму, вядома ж, гэта харсмент. Трэба прызначыць ёй як мага больш суворае пакараньне. Думаю, гадоў пяці хопіць, але з пажыцьцёвым унясеньнем у сьпіс гвалтаўнікоў, каб калі пераяжджае суседзяў папярэджвала ды на ўлік у паліцыю станавілася.

4
belariy / Адказаць 18.03.2018 / 11:58

хоспадзе..... лан. спакойна. чым бы ні цешыліся, абы не плакалі.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура