Праект газеты
Навокал Надзея Ермакова: Нам нельга быць феміністкамі35

Ні слова пра фемінізм, харасмент і ніводнага прызнання #metoo.

Гэта на Захадзе вядомыя жанчыны выкарыстоўваюць масавыя сходы для таго, каб прызнацца ў сэксуальных дамаганнях або звярнуць увагу на тое, што жанчын ушчамляюць у правах і заробках. У Мінску ж у Палацы Рэспублікі на юбілейнай дзясятай цырымоніі «Жанчына года» больш казалі пра ролю жанчыны ў жыцці дзяржавы і неацэнную ролю дзяржавы ў жыцці жанчыны, піша Tut.by.

Удзел у цырымоніі ўзялі вядомыя афіцыйныя асобы Беларусі: Надзея Каткавец, Лілія Ананіч, Мар'яна Шчоткіна, Надзея Ермакова, Вольга Кабякова ды іншыя.

«Нам нельга быць феміністкамі. Гэта няправільна, — упэўнена заявіла экс-кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова. — Гасподзь нас стварыў такімі, якімі мы павінны быць. Гэта значыць «так прылепіцца муж да жонкі сваёй, і яны будуць адзіным цэлым». І не трэба тут нічога падзяляць».

Надзея Ермакова.

Анатоль Ярмоленка ўручае ўзнагароду жонцы прэм'ер-міністра Вользе Кабяковай.

Лілія Ананіч фатаграфуе Надзею Каткавец.

Фоты Надзеі Бужан, Tut.by

Каментары
Гуд / Адказаць 18.03.2018 / 09:24

Коттедж отхватила благодаря земляку по колхозу

3
Svr / Адказаць 18.03.2018 / 09:33

В РБ просто не выгодно быть феминистками. В ресторанах тогда каждый за себя будет платить, на пенсию и мужчинам и женщинам тогда в 63 года, к 8 Марта ничего не заплатят...

13
belariy / Адказаць 18.03.2018 / 09:36

калі спалучыць гэта: "Нам нельга быць феміністкамі. Гэта няправільна"

з вось гэтым: "казалі пра ролю жанчыны ў жыцці дзяржавы і неацэнную ролю дзяржавы ў жыцці жанчыны"
то атрымліваецца, што ў сучаснай Беларусі дзяржава замяніла нашым жанчынам мужчыну. то бок дзяржава - гэта такі адзіны і вялізарны альфа-самец, які кіруе сваім жаночым статкам.

https://nn.by/?c=ar&i=206442

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура