Праект газеты
Навокал «Мяне разбудзіла адчуванне чагосьці мокрага на целе» — хлопцы распавядаюць, як іх згвалтавалі дзяўчаты29

На платформе папулярнай сацыяльнай сеткі Reddit развярнулася гарачае абмеркаванне тэмы згвалтавання хлопцаў дзяўчатамі. Сваімі гісторыямі дзеляцца маладыя людзі з усяго свету.

Тэма, прапанаваная адным з карыстальнікаў, хутка стала вельмі папулярнай і на гэты момант змяшчае больш за 9 тысяч каментароў.

Спецыяльна для чытачоў «Ніны» мы пераклалі некалькі гісторый і заклікаем беларусаў, якія былі ў падобных сітуацыях, пісаць нам на пошту nina@nn.by (гарантуем ананімнасць).

Фота nabludatel.net.

Гісторыя 1

Усе знаёмыя казалі: «Гэта самы лёгкі сэкс у тваім жыцці»

— Аднойчы, падчас навучання ў каледжы, пасля п'янкі, у непрытомным стане я прыйшоў дадому і выключыўся. Да нас пагрукалася дзяўчына. Мы яе ведалі, таму сусед па кватэры пусціў яе. Яна зайшла ў мой пакой і нейкім чынам, пакуль я ляжаў п’яны, у паўмёртвым стане, узбудзіла мяне і асядлала.

Сусед адкрыў дзверы ў мой пакой, запаліў святло і спытаў, ці надзела яна хаця б прэзерватыў. Яна адказала «не», і ён выгнаў яе з кватэры. Я быў праінфармаваны пра ўсё гэта толькі раніцай.

Ад адной думкі страшна, што было б, калі б мы памяняліся ролямі. Але асабіста мне ў цэлым было ўсё роўна. І ўсе знаёмыя, якім я расказваў пра гэты выпадак, каментавалі так: «Гэта быў самы лёгкі сэкс у тваім жыцці!»

Гісторыя 2

Першай маёй думкай было: «Я абасцаўся»

— Я быў згвалтаваны дзяўчынай свайго суседа па пакоі ў каледжы. Сусед сустракаўся з ёй дзесьці каля васьмі месяцаў. Яна была высокая, спартыўная, прывабная і з рудымі валасамі. І ў яе быў знакаміты характар рыжавалосых. Мой сусед таксама не быў ідэальным бойфрэндам, таму яны вельмі часта сварыліся. Некалькі разоў я вымушаны быў фізічна ўмешвацца ў канфлікт, каб прадухіліць псаванне нашых рэчаў. Гэтыя сваркі адбываліся мінімум раз на тыдзень, пераважна калі яны напіваліся.

Аднойчы ў пятніцу дзяўчына майго сябра прапанавала мне пазнаёміцца з яе сяброўкай. Так мы ўчатырох паехалі ў клуб. Рамантычныя адносіны не заладзіліся, але ў цэлым мы добра бавілі час з сяброўкай сяброўкі.

Прыйшла мая чарга ісці ў бар па напоі. Я стаяў за барнай стойкай, калі адчуў, як чыясьці рука пацягнулася ззаду і лягла на маю прамежнасць. Я павярнуўся і ўбачыў дзяўчыну майго сябра. Яна стаяла насупраць мяне і ўхмылялася. Я асцярожна прыбраў яе руку і спісаў усё на алкаголь.

Праз дзве гадзіны мы ўжо імчалі дадому на таксі. Сусед з яго дзяўчынай зноў сварыліся, а паміж мной і яе сяброўкай вісела мёртвая цішыня.

Пасля я памятаю ўсё вельмі цьмяна. Быццам увесь алкаголь, выпіты раней, пачаў дзейнічаць у адно імгненне. Я памятаю, як мы прыехалі, я расплаціўся і пайшоў у свой ложак, пакінуўшы суседа і яго дзяўчыну гарлапаніць звонку. Але не памятаю, ці зняў вопратку.

Фота allwomens.ru.

Не ведаю, колькі часу прайшло, але мяне разбудзіла адчуванне чагосьці мокрага на маім целе. Першай думкай перад тым, як адкрыць вочы, было: «Я абасцаўся». Я адкрыў вочы і ўбачыў на сабе дзяўчыну суседа. Я працверазеў у той жа момант і хутка скінуў яе з сябе.

Я памятаю, як спытаў: «Што ты, б**, робіш?». І яе гучны адказ, каб мог пачуць сусед: «Нехта іншы не хоча мяне!» Я сказаў ёй вымятацца, а яна абазвала мяне казлом.

Не магу дакладна сказаць чаму, але пасля таго, што здарылася, мяне званітавала.

Можа, вінаваты алкаголь, не ведаю. Я вярнуўся ў пакой і заснуў. І ніколі не размаўляў пра гэта з суседам ці яго сяброўкай. На наступны дзень сябар сказаў, што быў такім п’яным, што нічога не памятае.

Неўзабаве пасля гэтага выпадку яны рассталіся. Я часам бачу яе ў горадзе. У нас нармальныя адносіны. Але нават цяпер у мяне супярэчлівыя пачуцці наконт падзей таго вечара.

Гісторыя 3

«Сяброўкам з сястрой падалося вясёлым схапіць мяне і распрануць»

— Не ўпэўнены, што гэта лічыцца. Мне было 13, і гэта здарылася падчас летніх канікул. Я быў надакучлівым малодшым братам для маёй зводнай сястры. Ёй тады было 15 год ці каля таго. Нашы бацькі працавалі, таму дома мы былі аддадзеныя самі сабе.

У маёй сястры былі сяброўкі, якія жылі па суседству. Чамусьці ім падалося вясёлым схапіць мяне і распрануць. Гэта былі прыкладна 1979-1980-я гады. 

Яшчэ не было інтэрнэту. У нас яшчэ не з'явіліся відэаплэер і кабельнае тэлебачанне, таму ўбачыць нейкім чынам аголенага чалавека супрацьлеглага полу было даволі цяжка (толькі калі ты не адшукаеш бацькоўскі тайнік з порначасопісамі). Маімі катамі кіравала цікаўнасць, я думаю.

Я позна зразумеў, што адбываецца. Я паспрабаваў адбівацца, але што магло зрабіць слабое дзіця супраць іх? Яны знялі з мяне адзенне, мацалі ўсе мае часткі цела і смяяліся. Я плакаў і крычаў.

Гэта працягвалася доўгі час, і ў рэшце рэшт скончылася тым, што яны стаміліся, ці я вырваўся, а найхутчэй і тое, і другое. Гэта было жудасна.

Я чакаў маці, каб усё ёй распавесці. Але яна адмахнулася і сказала, каб я не ўваходзіў у яе пакой. Я маліў яе што-небудзь зрабіць, але нічога не адбылося. Я быў хлопчыкам, каму якая справа? Я спадзяюся, што за 40 гадоў усё змянілася, але тады гэта ніхто не ўспрымаў усур'ёз. Калі б падобнае здарылася з маім сынам, то я б з’ехаў з глузду…

Гісторыя 4

«У восем гадоў дарослая жанчына загнала мяне ў кут царквы…»

— Калі мне было восем, нядзельнымі раніцамі я хадзіў у царкву. Аднойчы жанчына, якую я добра ведаў (каля 30 гадоў, маці майго сябра), загнала мяне ў кут аднаго пакоя і сказала, што хоча памаліцца разам. Пакуль яна малілася, яна ўсюды мяне мацала. Сэксу не было, проста абмацванне. Гэта доўжылася каля трох хвілін, але адчувалася як гадзіна. Я быў жудасна напалоханы, і ніколі нікому пра гэта не расказваў, нават праз дзесяцігоддзі.

Ці траплялі вы ў такія сітуацыі? Калі так, то пішыце пра гэта нам на пошту nina@nn.by, хочам распавесці гісторыі беларусаў. Загадзя дзякуй.

Nina.nn.by

Каментары
Алесь Нязгода / Адказаць 15.03.2018 / 20:51

што гэта мае значыць? - "... ў яе быў знакаміты характар рыжавалосых. "

8
х / Адказаць 15.03.2018 / 21:22

учатырох - гэта кали жанчыны ци мужчыны, а учацвярых - асобы рознага полу. навучыцеся карыстацца слоуникам, гэта не так складана, як падаецца на першы погляд. спадарства, з такою якасцю мовы, як у вас, далёка ж не паедзеш.

4
Верны / Адказаць 15.03.2018 / 21:57

Патрасён прачытаным. Тока дліцельнае лячэніе ў стацыянары. Вірнёць этым юнакам. Што яны пацяралі. У рызультаці. Чудовішчнага згвалтаванія. Очынь харашо што ў маёй больш чым палувекавой пракцікі. Усё адбываецца ў рызультаце каханьня.

22
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура