Паслугі дактароў ці псіхолагаў, ёга, фітнэс і юрыдычныя кансультацыі — на мапе з назвай «Ты не адна» даведкава змешчаныя адрасы, сайты і тэлефоны карысных для будучых маці ўстаноў.
Стварылі мапу высілкамі каманды Сацыяльнага цэнтра «Шчаслівы малыш» (SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь) і аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Спецыялісты мяркуюць, што яна паспрыяе прафілактыцы крызісаў і дэпрэсій.
Пакуль што мапа ахоплівае толькі Мінск і Мінскі раён, але плануецца, што яна будзе пашыраць свае геаграфічныя межы. У тым ліку на карту хочуць дадаць курсы па самаадукацыі (напрыклад, замежнай мовы) і іншыя карысныя рэчы.
Nina.nn.by