Праект газеты
Навокал Google пачаў выдзяляць кампаніі, якімі кіруюць жанчыны і якія талерантныя да ЛГБТ9

Сэрвіс «Google Мой бізнэс» дадаў для ўласнікаў кампаній магчымасць пазначаць, што кіраўнік — жанчына, а таксама талерантнасць да трансгендараў і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. 

З дапамогай «Google Мой бізнэс» кожны можа стварыць акаўнт сваёй кампаніі, што будзе адлюстроўвацца на мапах Google, а таксама калі карыстальнік увядзе яе назву ў пошукавым радку.

Патэнцыйныя кліенты могуць пабачыць графік працы зарэгістраванай установы, яе адрас, фотаздымкі, водгукі іншых людзей, загружанасць у пэўныя дні і гадзіны і іншую інфармацыю. 

Цяпер ва ўсіх гэтых выпадках кампанія будзе пазначацца яшчэ і адпаведнымі значкамі, якія паведамляюць пра тое, што ўстановай кіруе жанчына (як на фота ніжэй) і што прадстаўнікам ЛГБТ-супольнасці і трансгендарам тут будуць радыя. 

Nina.nn.by

Каментары
Ралс / Адказаць 13.03.2018 / 19:23

Распуста у законе

4
Саня / Адказаць 13.03.2018 / 19:40

Это поддерживаю. Сразу всем все видно и понятно. Я б свою женку отпустил работать только в компанию, где руководитель женщина. Спасибо, гугл.

8
Казік / Адказаць 13.03.2018 / 20:05

Саня, а вашая жонка ў сям'і не мае права голасу?

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура