Праект газеты
Навокал Студэнтка расклеіла ва ўніверсітэце плакаты з сэксісцкімі цытатамі выкладчыкаў ФОТЫ22

Магістрантка факультэта міжнародных адносін Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта вырашыла паказаць выкладчыкам, як іх выказванні выглядаюць на паперы.

Самі плакаты з цытатамі правіселі ўсяго палову дня, затое іх фотаздымкі разляцеліся вельмі шырока.

Аўтарка перформансу Юлія распавяла TJ, што рэакцыя выкладчыкаў была негатыўнай, але пры гэтым яны былі «ўсхваляваныя і нават напалоханыя». Студэнтка таксама дадала, што не хацела нашкодзіць іх кар'еры: «Я проста хачу, каб выкладчыкі ставіліся да ўсіх сваіх студэнтаў аднолькава і не бачылі ў нас звыклыя стэрэатыпы».

Магістрантка адзначыла, што і рэакцыя саміх студэнтаў таксама была неадназначнай. Калі дзяўчаты падтрымалі акцыю, то хлопцы «не ўбачылі ў выказваннях сэксізму і палічылі іх бяскрыўднымі жартамі».

Для Юліі дзіўна, што нехта не разумее сілу, якую могуць мець чужыя словы, асабліва прамоўленыя ў адукацыйнай установе.

«Я не хачу ганьбіць імя свайго факультэта, у нас шмат бліскучых выкладчыкаў, я шмат чаму тут навучылася. Але я лічу, што наш факультэт — прыклад праявы сэксізму не толькі ў вышэйшай адукацыі, але і ў палітыцы», — адзначыла дзяўчына.

Nina.nn.by

Каментары
Казік / Адказаць 11.03.2018 / 01:18

Правільна зрабіла, выкладчыкі не павінны сабе такога дазваляць, у любых жартаў ёсць межы. Нажаль, амаль такую ж рыторыку чуў і ў нашым мінскім універы. Хлопцы гыгыкалі, дзяўчаты крыва пасміхаліся, ніхто не хацеў слова поперак выкладчыка падымаць. Так і церпім, беларусь-стайл.

19
гыгыгы / Адказаць 11.03.2018 / 02:52

За некаторя выказванни трэба канечне даваць их аутарам пару "фофанау". Але иншыя неекаторя - вельми нават дакладныя и правильныя. ))) Карацей кажучы - вумница дзяучынка.

15
Павлик / Адказаць 11.03.2018 / 06:58

Все правильно сделала.

20
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура