Праект газеты
Навокал Вядомыя жанчыны сталі лялькамі Барбі2

Да Міжнароднага жаночага дня вытворца цацак Mattel прадэманстравала новую лінейку лялек Барбі, якія створаны па вобразу вядомых жанчын. Сярод правобразаў ёсць мексіканская мастачка Фрыда Кала, амерыканская лётчыца Эмілія Эрхарт, фізік і матэматык НАСА Кэтрын Джонсан і іншыя.

У новай лінейцы 17 лялек. Усе яны створаны паводле вобразаў вядомых сваімі дасягненнямі жанчын мінулага або сучаснасці. Да кожнай лялькі даецца біяграфія яе правобраза.

Эмілія Эрхарт трапіла ў калекцыю як першая жанчына-лётчык, якая пераляцела праз Атлантыку, чым зруйнавала стэрэатыпы ў прафесіі і дасягнула новых рэкордаў палётаў. Фрыда Кала таксама сярод лялек — мастачка з унікальным стылем і бачаннем, актывістка і ўвасабленне сілы. Яшчэ адна лялька створана па вобразе Кэтрын Джонсан — матэматыка-афраамерыканкі, якая «пераадольвала расавыя і гендарныя бар'еры» і ў сярэдзіне 1950-х працавала ў НАСА, разлічваючы траекторыі палётаў. У прыватнасці, яна разлічыла траекторыю першага палёту амерыканскага астранаўта. «Яе разлікі былі настолькі дакладнымі, што калі NASA перайшла на камп'ютары, яе прасілі пераправяраць вынікі машынных разлікаў», гаворыцца ў апісанні на сайце Barbie.

Сярод мадэляў таксама ёсць кінарэжысёр Паці Джэнкінс, аўтар карціны «Монстар» і «Цуд-жанчына»; журналістка і вандроўніца Марціна Вайцэхоўская, балерына Юань Юань Тань, сноўбардыстка і алімпійская чэмпіёнка Хлоэ Кім.

Nina.nn.by

Каментары
Блрс / Адказаць 08.03.2018 / 09:23

А чаму няма рэжысёрак сясцёр Вачоўскi?

1
Ефим / Адказаць 11.03.2018 / 18:09

Первой должна была быть Мэрлин Монро. остальные не при делах.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура