Праект газеты
Тонус Мінздароўя прапаноўвае весці цяжарнасць па-новаму: што зменіцца?4

Міністэрства аховы здароўя прыняла новы клінічны пратакол па ахове здароўя будучых маці, у якім з улікам айчыннага і міжнароднага досведу змяніліся падыходы да вядзення фізіялагічнай цяжарнасці, перадае БелТА.

Начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан расказала журналістам пра гэтыя змены.

Такім чынам:

  • Скарацілася колькасць абавязковых наведванняў акушэра-гінеколага практычна ў два разы: з 16 да 9 (пры ўмове, што здароўе жанчыны і плода ў норме). Адпаведна мінімізавана колькасць даследаванняў і працэс умяшання ў сам фізіялагічны працэс.
  • Распрацавана новая інструкцыя і клінічныя пратаколы па бясплоддзі (з акцэнтам на мужчынскае бясплоддзе).
  • Медыкі робяць усё, каб захаваць кожную цяжарнасць: у ход актыўна ідуць перадабортныя кансультацыі, у тым ліку ад прадстаўнікоў царквы.
  • Супольна з ЮНІСЕФ працягваюцца праекты па прафілактыцы знешніх прычын інваліднасці і ранняй смяротнасці дзяцей. Адкрыта 10 рэсурсных цэнтраў, у якіх будучыя мамы і таты навучаюцца бяспечным паводзінам дома.
  • Для пашырэння магчымасцяў самарэалізацыі жанчын, у якіх дзеці маюць асаблівасці развіцця, будзе аказвацца псіхалагічная падтрымка мамам і ўсім сем'ям у выпадку прыроджанай або набытай інваліднасці дзіцяці.

Nina.nn.by

Каментары
Рокки / Адказаць 06.03.2018 / 00:36

Введите налог на аборты, а на вырученные средства обустройте сеть бэби-боксов.

18
аёёёй / Адказаць 06.03.2018 / 09:06

Якіх яшчэ "прадстаўнікоў царквы"? Чаму раптам Мінздароў'я бярэцца навязваць грамадзянам свецкай дзяржавы стасункі з недзяржаўнай карпарацыяй? Беларускія дактары ўвогуле ў медустановах вучацца, ці ў семінарыях і бурсах, што ім такое ў галаву ўзбрыло? З іншага боку, а можа ўсё прасцей - весці ж на прыёме філасоўскія размовы (а то яшчэ проста паддакваць размовам запрошаных "прадстаўнікоў царквы") пэўна лягчэй, чым займацца дыягностыкай, сур'ёзнымі навуковымі разважаннямі, напружваць глузды, каб дыягназ правільны паставіць?

10
Мулла Омар / Адказаць 06.03.2018 / 09:33

аёёёй, Вы не совсем правы про церковь, надо внести дополнения: Минздравом совместно с церковью, синагогой, дацаном и мечетью... далее по тексту.

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура