Праект партала
Навокал
05.03.2018 / 14:08
Натхняльная прамова найлепшай актрысы «Оскара» Фрэнсіс МакДорманд: «Хачу, каб са мной стаялі ўсе жанчыны-намінанткі»7

Многія кінакрытыкі былі ўпэўненыя, што менавіта фільм «Тры білборды» возьме галоўны «Оскар», але найлепшай кінастужкай прызналі «Форму вады» Гільерма дэль Тора.

Затое статуэтку як найлепшая актрыса атрымала непаўторная Фрэнсіс МакДорманд за галоўную ролю ў «Трох білбордах на мяжы Эбінга, Місуры».

Фрэнсіс МакДорманд вядомая таксама па ролях у стужках «Пасля прачытання спаліць», «Амаль знакаміты» і «Фарго».

Пра тое, што актрыса сапраўды ўнікальная, сведчыць і яе прамова на ўручэнні ўзнагароды.

Яна паставіла сваю залатую статуэтку на сцэну, пагладзіла яе і сказала: «Калі мне выпаў такі гонар, я б хацела, каб усе жанчыны-кандыдаты ў кожнай катэгорыі стаялі са мной сёння ўвечары. Кінарэжысёры, прадзюсары, рэжысёры, пісьменнікі, кінематаграфісты, кампазітары, дызайнеры!». 

Пасля просьбы Фрэнсіс жанчыны-намінанткі падняліся са сваіх месцаў, а яна працягнула. «Паглядзіце навокал, лэдзі і джэнтльмены. Ва ўсіх нас ёсць гісторыі, якія мы можам расказаць, праекты, якія трэба фінансаваць. Не кажыце пра гэта з намі на вечарыне сёння, запрасіце нас у свае офісы праз пару дзён, ці прыходзьце ў нашы, і мы раскажам вам пра іх. Сыходзячы са сцэны, я хачу сказаць два словы — inclusion rider (абавязак наймаць каманду ў адпаведнасці з прынцыпамі расавай і гендарнай роўнасці — Рэд.)», — дадала Макдорманд.

Nina.nn.by

Каментары
Алекс / Адказаць 05.03.2018 / 14:43

Ну ок. Мужчины, значит, не достойны. А в команду вы обязаны взять пару лишних представителей других рас и, желательно, женщин. Пусть они будут не так компетентны, как белый гетеросексуальный мужчина, но вы обязаны. И что же такого выдающегося в этой речи? Обычный левацкий бред.

8
Туш / Адказаць 05.03.2018 / 15:17

Слабенькі ў гэтым годзе Оскар, як і мінулы зрэшты. Ні Тры білборды, ні Формула вады ня цягнуць на Оскара. Звычайныя нармальныя галівудскія фільмы, але ня болей. Увогуле, я так заўважыў, чым больш левай палітоты, высмактанай з пальца паказушнай паліткарэктнасці, абароны гендэраў-загендэраў і іншага сучаснага галівудскага мыла, тым менш якасць стужак, вартасць і аўтарытэт узнагароды. Цэрымонію стала не цікава глядзець. Ужо няма той разняволеннасці і свабоды думак 80-х, няма рамантызму і сямейнасці 90-х, няма нават зачараванасці і ўзнёсласці 2000-х. Зараз цэрымонія падобная на камсамольскі сход, дзе правільныя жанчынкі і мужчынкі прамаўляюць ідэалагічна правільныя прамовы, а калі ты такую прамову не прамовіш, то з камсамолу могуць выгнаць.

8
Павлик / Адказаць 05.03.2018 / 17:20

Современный феминизм = ксенофобская идеология.

7
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура