Праект партала
Навокал
02.03.2018 / 13:08
Ксенія Жук з Naviband падзялілася першым ФОТА свайго дзіцяці 6

У снежні мінулага года Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук у кліпе «А дзе жывеш ты?» пацвердзілі здагадкі наконт папаўнення ў іх творчай сям’і.

Ксюша сапраўды чакае першынца, але нават на вялікім тэрміне працягвае актыўна выступаць на сцэне. Дарэчы, 9 сакавіка чакаецца іх чарговы сольны канцэрт у мінскім «Прайм-холе». Таму будучы хлопчык ці дзяўчынка (бацькі пакуль не называюць пол) загадзя выхоўваецца артыстам.

У ранейшых інтэрв’ю Ксюша і Арцём казалі, што ў першынца будзе «сапраўды беларускае імя». 

Цяпер Ксенія падзялілася першым фотаздымкам дзіцяці: на ультрагукавым даследаванні выразна бачная яго ножка. «Хай за акном снежна, мы ўсё роўна жадаем вам вясновага настрою і перадаём прывітанне ад нашага маленькага чалавечка», — напісала спявачка ў сваім інстаграме.

Зычым сям'і музыкаў шчасця і здароўя!

Nina.nn.by

Каментары
Казік / Адказаць 02.03.2018 / 13:11

удалай вам гісторыі жыцця)

4
Alisa / Адказаць 02.03.2018 / 16:23

Я вельмі добра стаўлюся і да Ксюшы і да Арцема - цудоўная пара! Але, адкажыце мне, НАВОШТА??? Такія мілыя, інтымныя, кранальныя моманты, цалкам сямейныя, навошта выносіць на ўвесь свет? Вы хваліцеся? Вы жадаеце, каб вам зайздросцілі? У беларусаў цяжарныя наадварот стараліся пазбягаць чужога вока...А калі раптам нешта пойдзе не так???....ай..няма слоў

9
Гэй / Адказаць 02.03.2018 / 16:57

Alisa, люта плюсую

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура