Праект партала
Тое-сёе
01.03.2018 / 17:27
Шыкоўнае сямейнае хобі: дзеці аднаўляюць сцэны з фільмаў, намінаваных сёлета на «Оскар» ФОТЫ1

Праект Don’t Call Me Oscar рэжысуе Мэгі Старына (Maggie Storino) — маці трох дзяўчынак з відавочным акцёрскім талентам. Сафіі (Sophia) — сем год, яна самая старэйшая. Сэдзі (Sadie) — пяць, а Слаўн (Sloane) — толькі два.

Трэці год запар Старыны паўтараюць вядомыя кадры з найбольш яркіх і запамінальных карцін года — намінантаў на «Оскар». Пра гэта пішуць Vanity Fair.

Найбольш жаданай роллю сёлета для дзяўчынак стаў чалавек-амфібія з «Формы вады».

А вось найбольш складаным, як ні дзіўна, было паўтарыць выраз твару Фрэнсіс МакДорманд з «Трох білбордаў».

Да абвяшчэння пераможцаў «Оскара-2018» застаецца ўсяго тры дні, цырымонія пройдзе 4 сакавіка. На званне «Найлепшага фільма» прэтэндуюць дзевяць стужак. Пра двух намінантаў мы ўжо згадалі, ніжэй — яшчэ сем.

«Прэч»

«Сакрэтнае дасье»

«Фантомная нітка»

«Ледзі Бёрд»

«Дзюнкерк»

«Цёмныя часы»

«Называй мяне сваім імем»

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура