Праект партала
Густ
27.02.2018 / 16:19
Апошні шанец: як выглядаюць беларускія міжсезонныя распродажы, і што можна набыць проста зараз ФОТЫ4

Пакуль крамы паступова запаланяюць рэчы з новых вясновых калекцый, на якія клеяць свежыя цэннікі з незаўсёды апраўданымі коштамі, мы вырашылі пашукаць тое, што яшчэ можна набыць на міжсезонных распродажах са зніжкамі ў 50% і 70%.

На жаль, беларускія распродажы па масштабах не параўнаць з тымі ж еўрапейскімі, але нават у нас, час ад часу, можна набыць сапраўдныя рэчы-скарбы.

Прагуляўшыся па гандлёвым цэнтры «Галерэя», мы сабралі з рэчаў на зніжках шэсць лукаў, некаторыя з якіх можна насіць не толькі вясной, але і летам.

Безумоўна, збіраліся ўсе вобразы не ад балды, а з улікам трэндаў. Расказваем і паказваем, што будзе модна.

Мы ўжо пісалі, што ў сезоне вясна-лета 2018 ружовы колер усё вырашае. Нават калі ён тотал, то бок прысутнічае ва ўсім вашым вобразе. Гаворка ідзе пра розныя адценні, як пудравыя, так і фуксію. Мы вось знайшлі цёплы швэдар і падабралі пад яго нагавіцы з высокай таліяй. Дапаўняе ўсё гэта клатч са зноў актуальным (так-так) жывёльным прынтам.

Дзе: крама «Koton»

Кошт за лук: было — 157 рублёў, стала — 81.

Жывёльны прынт можа «размаляваць» вас з ног да галавы, а можа прысутнічаць часткова, як у гэтым простым спартыўным вобразе. Карацей, палюйце на леапарда, тыгра і зебру ў крамах — гэта дазволена як абаронцамі жывёл, так і моднай паліцыяй.

Дзе: крама LC Waikiki

Кошт за лук: было — 166,8 рубля, стала — 141,85.

Кашулі і сукенкі ў стылі Марыі Антуанэты відавочна ствараюць рамантычны настрой, што для вясны ідэальна. Каб дадаць у вобраз крыху гранжа ці ўцяпліцца, дызайнеры раяць звяртаць увагу на касматую верхнюю вопратку ці накідкі з пер’ем. У якасці аксэсуара можа быць паясная сумка, што не выходзіць з моды ўжо некалькі сезонаў запар.

Дзе: крама «Koton»

Кошт за лук: было — 247 рублёў, стала — 103.

Працягвае сваё шэсце па модных подыумах і так званы глітар: блішчыце, як дыска-шар, і нават ярчэй. Мы паспрабавалі «супакоіць» яркую спадніцу больш строгім, амаль вайсковым верхам і простым заплечнікам. Звярніце ўвагу на шнуроўку ўнізе вятроўкі — вельмі модная цяпер штука. Махры — таксама.

Дзе: крама «Koton»

Кошт за лук: было — 159 рублёў, стала — 88.

Калі вы хочаце нешта сказаць гэтаму свету, абірайце рэчы з надпісамі: спартовыя, афіцыйныя, святочныя — няважна. Калі вам падабаецца хадзіць, як рэкламны стэнд з аб’явай, то цяпер ваш час. Класічныя нагавіцы ў клетку амаль ніколі не выходзяць з моды. Разбаўце лук ліловым колерам і будзьце ўпэўненыя, што вы галоўны моднік на раёне.

Дзе: крама LC Waikiki

Кошт за лук: было — 164,8 рубля, стала — 139,8 рубля.

Менавіта так выглядаюць усе моднікі ў Лондане: нібыта надзелі тое, што першым трапіла пад руку ў шафе. Насамрэч, нават такая «вырві вока» каляровая гама ў іх добра прадуманая ці атрымалася дзякуючы прыроджанаму густу.

У гэтым луку ў адно зліліся адразу некалькі модных павеваў. Па-першае, яркая, быццам пластыкавая касмічная куртка, па-другое — незвычайнае спалучэнне колераў. Аранжавы выдатна глядзіцца ў тандэме не толькі з блакітным, але і з ружовым, напрыклад.

Дзе: крама Reserved

Кошт за лук: было — 339,97 рубля, стала — 169,97.

Карысная парада наконт аксэсуараў

Што наконт дадатковых аксэсуараў, якія могуць дапаўняць вашы вясновыя, а пазней і летнія вобразы, то падказваем: у модзе будуць каляровыя калготкі, вузкія акуляры, шыйныя хусткі, шырокія паясы на талію і масіўныя ўпрыгожванні. А на галаву ў дрэннае надвор’е не забудзьце надзець бярэт.

А вы што паспелі набыць на зніжках? За колькі?

Партнёрскі матэрыял з Galleria Minsk

Кацярына Карпіцкая, фота Волі Афіцэравай

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура